Слоним
weather
8
Зельва
weather
8
Волковыск
weather
9
Мосты
weather
9
Дятлово
weather
9
Барановичи
weather
5
EUR 2.4849
USD 2.0077
RUB(100) 3.2908
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 199,32 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Маці Божая Жыровіцкая яднае беларусаў

14 мая 2017 9:52
290
Поделиться:
У слонімскім касцёле святога Андрэя 7 траўня прайшлі ўрачыстыя набажэнствы ў гонар Маці Божай Жыровіцкай, якая лічыцца заступніцай Беларусі. У гэты дзень у касцёле сабралася шмат людзей, было мноства дзетак.

На святочнай імшы прысутнічалі як рымакаталікі, так і грэкакаталікі (уніяты), бо Маці Божая Жыровіцкая лічыцца своеасаблівым сымбалем яднання паміж хрысціянскімі цэрквамі.

Пасля завяршэння набажэнства карэспандэнт «ГС» задаў некалькі пытанняў грэкакаталіцкаму дыякану Вячаславу з Івацэвічаў:

— Матка Боская Жыровіцкая — святая як для праваслаўных, так і для каталікоў. Ці ёсць уніяцтва яднаннем паміж хрысціянскімі канфесіямі?

— Гэтае пытанне дыскусійнае, розныя меркаванні можна знайсці. Але мы, уніяты, лічым, што мы можам паказаць узор яднання.

— Многія гісторыкі і даследчыкі лічаць, што грэкакаталіцтва заўсёды было нацыянальнай рэлігіяй беларусаў. Вы як уніяцкі святар згодны з гэтым?

— Ёсць такое меркаванне, і я ў нейкай меры згодны, можна знайсці шмат элементаў беларушчыны ў грэкакаталіцтве.

— Як Вы думаеце, унія на тэрыторыі Беларусі будзе пашырацца і вяртаць свае страчаныя гістарычныя пазіцыі?

 — Будзем спадзявацца, што так і будзе.

 — Што Вы хочаце сказаць слонімцам у дзень свята іконы Маці Божай Жыровіцкай?

 — Можна выкарыстаць гэты момант і павіншаваць парафію слонімскую, якая апякуецца гэтым абразом, што знаходзіцца ў касцёле святога Андрэя і быў каранаваны папам рымскім. І тут хочацца згадаць малітву, якую мы сёння падчас імшы спявалі і ў якой ёсць радок: «Ты ёсць гонар для свайго народа». Вось і абраз Маці Божай Жыровіцкай — гонар для ўсяго нашага народа.

Фота аўтара

Scroll Up