Слоним
weather
8
Зельва
weather
8
Волковыск
weather
9
Мосты
weather
9
Дятлово
weather
9
Барановичи
weather
5
EUR 2.4849
USD 2.0077
RUB(100) 3.2908
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 199,32 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

У Слоніме адсвяткавалі афіцыйны Дзень Незалежнасці Беларусі

3 июля 2017 14:46
1685
Поделиться:
Трэцяга ліпеня на Беларусі святкуецца афіцыйны Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Не абмінулі святочныя ўрачыстасці і наш Слонім.

Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак і мітынгу каля вечнага агню. На ўскладанні кветак прысутнічала кіраўніцтва раёна, а таксама дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ала Сопікава.

                                                                  

                                                                  

Далей дзейства перамясціліся на стадыён «Юнацтва». Там слонімцаў павіншаваў са святам наш вядомы зямляк скульптар Іван Міско. Потым выступілі прывабныя дзяўчаты і вясёлыя хлопцы з дзяржаўнага ансамбля песні і танца Рэспублікі Беларусь

Тым часам шматлюдна пачало рабіцца і ў гарадскім парку. Дзеці і дарослыя весела бавілі час, гойдаліся на атракцыёнах, ласаваліся пачастункамі, што прадаваліся ў кропках гандлю. Галоўнай народнай стравай усіх афіцыйных святаў у Рэспубліцы Беларусь з`яўляецца шашлык. А пакуль усё новыя і новыя порцыі шашлыку смажыліся, на паркавай сцэне выступаў духавы аркестр і народныя калектывы Слонімскага і Шчучынскага раёна.

Святочныя імпрэзы па горадзе будуць працягвацца ўвесь дзень. Сачыце за нашым сайтам, інфармацыя будзе абнаўляцца.

Зазначым, што на Беларусі існуе некалькі варыянтаў святкавання Дня Незалежнасці:

1. Афіцыйны, 3 ліпеня, святкуецца з 1996 года. 3 ліпеня 1944 года Мінск быў вызвалены ад нацысцкай акупацыі. Але Гародня, Брэст, Слонім і іншыя гарады заходняй Беларусі яшчэ знаходзіліся ў гэты час пад акупацыяй.

2. 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Гэты дзень быў афіцыйным Днём Незалежнасці Беларусі ў перыяд з 1991-га па 1996 год.

3. 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР набыла канстытуцыйную сілу. У гэты дзень Беларусь афіцыйна стала незалежнай ад СССР.

4. 25 сакавіка 1918 года  Радай БНР была прынятая Трэцяя Ўстаўная грамата , згодна з якой першая беларуская дзяржава — Беларуская Народная Рэспубліка — абвяшчалася незалежнай. 25 сакавіка больш вядомае як «Дзень Волі» і зараз адзначаецца і ўспрымаецца часткай беларускага грамадства і многімі беларусамі на эміграцыі як Дзень Незалежнасці Беларусі.

Фота аўтара, Крысціны САЛАДУХА, Яўгена ВАЛАДШЧУКА
Відэа Яўгена ВАЛАДШЧУКА

Scroll Up