Слоним
weather
8
Зельва
weather
8
Волковыск
weather
9
Мосты
weather
9
Дятлово
weather
9
Барановичи
weather
5
EUR 2.4849
USD 2.0077
RUB(100) 3.2908
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 199,32 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

«Будуць яны тут ляжаць вечна…»

17 июля 2017 12:40
469
Поделиться:
Буран, які пранёсся над Слонімшчынай 29 чэрвеня, наламаў шмат дроў. І, як кажуць у народзе, не толькі ў лесе. Яго наступствы дагэтуль можна назіраць і ў мясцовых вёсках.

Востраўскія вываратні

Востраўскія вываратні

Так, у вёсцы Вострава ў скверыку пры дарозе вецер вырваў з каранямі два дрэвы. «Нікому гэтыя вываратні не патрэбныя. Будуць яны тут ляжаць вечна…» — кажуць вяскоўцы.

Дрэвы гэтыя ляжаць — нікому не перашкаджаюць, і сапраўды, могуць яны ляжаць так доўга. Да якой-небудзь чарговай уладнай кампаніі па навядзенні парадку на зямлі.

Але сарваныя лісты шыферу ды пакручаны бляшаны канёк на даху Востраўскай бібліятэкі патрабуюць рамонту ўжо паўмесяца.

Аднак у мінулую нядзелю, 16 ліпеня, дах бібліятэкі заставаўся такім жа пашкоджаным, як і назаўтра пасля бурану.

Бібліятэку крыху раскрыла

Бібліятэку крыху раскрыла

Фота аўтара

Scroll Up