Слоним
weather
8
Зельва
weather
8
Волковыск
weather
9
Мосты
weather
9
Дятлово
weather
9
Барановичи
weather
5
EUR 2.4849
USD 2.0077
RUB(100) 3.2908
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 199,32 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Жыццё вачыма чытача

10 декабря 2017 11:32
189
Поделиться:
«Якім для Вас быў мінулы тыдзень? Што Вас усхвалявала, абрадавала ці засмуціла за гэты час?» — спыталі мы ў нашых чытачоў.

Міхаіл Болцік, пенсіянер-інвалід з Брэсцкай вуліцы ў Слоніме, 70 гадоў: «Я не разумею такога стаўлення да людзей…»

— Я інвалід. Хаджу толькі па хаце. Вывучаю Біблію. Навіны да мяне прыходзяць у асноўным з вашай газетай. Апошняя публікацыя пра забарону трымаць людзям свіней у Новадзявяткавічах вельмі мяне ўсхвалявала. Як жа так можна?.. І яшчэ адзін матэрыял у гэтым нумары — пра газавыя пліты, якія газавікі патрабу­юць замяняць на новыя за кошт людзей, усхваляваў. Мяняй спраўную пліту на новую — і ўсё! І нікога не цікавіць, што ў людзей проста грошай няма на тыя пліты… Я не разумею такога стаўлення да людзей, — выказаўся Міхаіл Уладзіміравіч.

Ларыса Аўсеец, пенсіянер-юбіляр з вуліцы імя Астроўскага ў Слоніме, 60 гадоў: «Дзякуй богу, усё ў маім жыцці апошнім часам добра»

— У панядзелак у мяне быў юбілей — 60 гадоў. Прыходзілі родныя, сябры, віншавалі. Гэта мяне ўсхвалявала, было вельмі прыемна. Заўтра (4.12.17. — М.К.) будзе месяц майму ўнуку, а ўнучцы ужо тры месяцы. Дзякуй богу, усё ў маім жыцці апошнім часам добра, — прызналася Ларыса Віктараўна.

Раіса Самарская, пенсіянерка з вуліцы Чырвоных Партызан у Слоніме, каля 80 гадоў: «Я ўсё жыццё адпрацавала ткачыхай на «Тэкстыльшчыку»

— Я з 1938 ці з 1939 года нараджэння — дакладна не ведаю. Нарадзілася перад вайной у Смаленску, дзе тады жылі бацькі. Бацька быў ваенны, старшы лейтэнант. А потым яго перавялі служыць пад мяжу з Польшчай у горад Ломжу. Пазней мы пераехалі ў Слонім на вуліцу Віленскую. У вайну мае бацькі загінулі. Я засталася ў Слоніме адна. Мяне аддалі ў нямецкі дзетдом. Выжыла… Пасля вайны я ўсё жыццё адпрацавала ткачыхай на «Тэкстыльшчыку», — успамінала Раіса Раманаўна.

Фота з архіва «ГС»

Гутарыў Мікола КАНАНОВІЧ

Scroll Up