Слоним
weather
8
Зельва
weather
8
Волковыск
weather
9
Мосты
weather
9
Дятлово
weather
9
Барановичи
weather
5
EUR 2.4849
USD 2.0077
RUB(100) 3.2908
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 199,32 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Таленавітыя вучні са Слоніма атрымалі прэміі А.І. Дубко

12 января 2018 11:58
326
Поделиться:
У Гродзенскім драматычным тэатры 11 студзеня адбылася цырымонія ўзнагароджання абласной прэміяй імя Аляксандра Дубко асабліва адораных школьнікаў і студэнтаў, паведамляе аддзел адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

 

Прэміі былі ўручыны 39 юным жыхарам Гродзеншчыны, у ліку якіх і таленавітыя вучні са Слоніма — Сіняк Аляксандра, навучэнка 6 класа гімназіі №1, прызёр Чэмпіянату Еўропы і Чэмпіянату свету па шашках у складзе зборнай каманды Рэспублікі Беларусь, Чура Дар`я, навучэнка 9 класа СШ № 9 г. Слоніма, пераможца Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў па лёгкай атлетыцы.

Высокай узнагароды таксама ўдастоены Вугрын Ілля, навучэнец 11 класа гімназіі №1 з Дзятлава, дыпламант II ступені заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Матэматыка», Венская Ірына, навучэнка 11 класа СШ № 2 г. Масты, пераможца рэспубліканкай спартакіяды школьнікаў, былы прызёр Усходне-еўрапейскай і Балтыйскай лігі па баскетболе, Мінец Ягор, навучэнец 10 класа СШ №2 г.п. Зэльва, пераможца рэспубліканка спартакіяды школьнікаў па лёгкаатлетычных кіданнях і іншыя.

Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдава Аляксандра Дубко Эма Нікіфараўна.

Мы віншуем пераможцаў са значнай узнагародай і жадаем далейшых перамог у дасягненні новых мэтаў!

Scroll Up