Слоним
weather
18
Зельва
weather
18
Волковыск
weather
20
Мосты
weather
20
Дятлово
weather
20
Барановичи
weather
16
EUR 2.4849
USD 2.0077
RUB(100) 3.2908
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 199,32 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Ці бераце Вы крэдыты і ці ёсць Вам ад іх плён? Апытанне

13 января 2018 10:31
678
Поделиться:
Гэтым разам традыцыйнае апытанне «Газеты Слонімскай» было праведзена на вуліцах Зэльвы.

Аляксандра Дзянісаўна:
— Я брала крэдыт на набыццё мабільніка і яшчэ грошы выплачваю. Мабільнік, праўда, брала не сабе, а ўнуку.


Сафія Міхайлаўна:
— Цяпер не бяру крэдытаў, бо яшчэ выплачваем той, які ўзялі дзесяць гадоў назад на будаўніцтва даху. Грошы нам тады вельмі дапамаглі.


Рома:
— Не бяру крэдыты. А вось беспрацэнтнымі растэрміноўкамі карыстаюся. Нядаўна браў хатні кінатэатр у растэрміноўку.


Андрэй:
— Мама з татам бяруць крэдыты. Але на што, я не ведаю, не лезу ў іх справы.


Даша:
— Мая сям`я карыстаецца паслугамі банка, нядаўна бралі ў крэдыт мэблю, кухню.


Алеся:
— Я ні разу не брала крэдыты. Гэта руціна, потым вечна павінен камусьці.


Тамара Іосіфаўна:
— Не люблю я залазіць у даўгі, таму і не бяру крэдытаў.

Фота аўтара

Scroll Up