Слоним
weather
12
Зельва
weather
12
Волковыск
weather
13
Мосты
weather
13
Дятлово
weather
13
Барановичи
weather
13
EUR 2.3275
USD 1.9961
RUB(100) 3.1586
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Кандыдаты ў райсавет: дастойныя і безальтэрнатыўныя

2 февраля 2018 10:10
233
Поделиться:
Мастоўская раённая камісія па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы агучыла рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў у абл- і райсаветы. Райвыканкам выбарчы пасьянс адыграў напоўніцу. Альтэрнатывы яго прызначэнцам нідзе няма, акрамя адной акругі.

Дзмітрый Цеслянок — адзіны альтэрнатыўны кандыдат у дэпутаты райсавета ў Мастах

Што датычыць аблсавета, то кандыдатамі засталіся былыя дэпутаты. Яны сапраўды робяць гонар Мастоўшчыне: Генрых Мыслявец, кіраўнік знакамітай на ўсю Беларусь фермерскай гаспадаркі «Гарызонт», і Пётр Ру­дзевіч, дырэктар школы алімпійскага рэзерву па вяслярскіх відах спорту.

Што да кандыдатаў у райсавет, то тут усе пры вялікіх пасадах, акрамя ўрача-тэрапеўта райбальніцы Ліліі Садохінай.

Кароткі спіс кандыдатаў у райсавет
Леанід Дзівакоў — начальнік электрасетак, Сяргей Рудзяк — начальнік райсельгастэхнікі, Аляксандр Касаверскі — дырэктар ЖКГ, Уладзімір Бароўскі — дырэктар Мастоўскага рамзавода, Сяргей Асосаў — дырэктар ААТ «Мастоўдрэў», Андрэй Санько — дырэктар ЗАТ «Гудзевічы», Уладзімір Пісарэвіч — дырэктар сельгаспрадпрыемства імя Адама Міцкевіча, Вячаслаў Баранскі — дырэктар крухмальнага завода, Мікалай Баклага — старшыня райсельэнерга, Валеры Табала — старшыня Мастоўскага райсавета, Сяргей Каспяровіч — старшыня Курылавіцкага сельсавета, Валеры Літвін — старшыня сельгаспрадпрыемства «Азяранскі». Астатнія — чыноўнікі другога рангу, намеснікі ці ідэолагі.

У Верасоўскай выбарчай акрузе, дзе ёсць альтэрнатыва праўладным вылучэнцам, прызначаная быць дэпутатам загадчыца садка-ясляў Таіса Навіцкая. Праблемы, якія існуюць вакол садка, яна павінна была вырашыць без дэпутацтва. А менавіта адсутнасць асвятлення на падыходах да гэтае ўстановы ды агулам абсталяванне ходнікаў побач. Аднак каторы год не вырашае. Яе апанент, жыхар гэтага квартала Дзмітрый Цеслянок, ужо распачаў працу над вырашэннем тых праблемаў і мяркуе, што дэпутацтва дапаможа яму ў тым, калі падтрымаюць выбаршчыкі.

Фота аўтара

Scroll Up