Слоним
weather
9
Зельва
weather
9
Волковыск
weather
9
Мосты
weather
9
Дятлово
weather
9
Барановичи
weather
11
EUR 2.4438
USD 2.0032
RUB(100) 3.2454
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 199,32 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Крыўда. Шчырая споведзь мужчыны пра сваю жонку

18 марта 2018 10:37
602
Поделиться:
Што б хто ні казаў, а мая жонка — люты звер. Што ні рабі, усё не так. Чымсьці ўвесь час незадаволена, бурчыць, бы той сабака на незнаёмца. А бывае, што і зусім у яе мову аднімае.

Фота ілюстрацыйнае

Учора прыходжу вечарам дахаты. Сядаю вячэраць. Бразь талерку на стол: «На, еш, каб ты падавіўся!..»

Культуры аніякай. Хіба можна так? Выпіў жа нейкіх дзвесце грамаў гарэлкі ды яшчэ дзве пляшкі піва наверх. А яна чаўпе: «Ад цябе прэ, як ад смярдзючай бочкі!»
Іншая справа суседка: не жанчына — цуд! Заўсёды: «Яначак! Яначак! Можа, кавы вып`еш? Ды не, пачакай… Учора госці былі, дык вось кілішак гарэлкі для цябе прыхавала».
Ча-ла-век! Свайму мужу не налівае. Ён у яе не п`е. Адвучыла. Як толькі дахаты прыйдзе, заўжды сабе занятак знойдзе: дываны выбівае, посуд мые ці нешта майструе. А калі свята нейкае, то кніжку ў рукі — і на канапу. Чытае. Самым разумным, мабыць, хоча быць. А ўсё роўна жонка дурнем выстаўляе.

Я ж — не, дома ні да якай справы пальцам не дакрануся. Для гэтага ёсць жонка. Няхай працуе — так заўжды суседка кажа.
А ўзяць у яе грошы — праблема. Свайго заробку мне, вядома, бракуе. У жонкі ж ніколі ні капейкі не возьмеш. І апраўданне заўжды знойдзе: то дзецям абутак трэба купляць, то ў самой калготкі парваліся. А спытай на піва — гвалт: «Я сама ў людзей пазычала!» Пазычала мо і пазычала, а на піва дай!
Надакучыць прасіць — іду да суседкі. Ніколі не адмовіць. «Калі ласка, Яначак! Аддасі калі-небудзь, а калі не аддасі, то і так добра будзе. Можа, болей трэба, не саромейся, кажы…»

У яе заўжды грошы ёсць. Яна ў свайго недарэкі банкаўскую карту адабрала. І кішэні чысціць, а ён ёй ні слоўца. Дысцыпліну чуе. Знойдзе на вуліцы капейку — дахаты нясе.
А ў маёй жонкі век грошай няма…

Ды што тут казаць. Няўдалая ў мяне жонка. Колькі жыву — пакутую. Вось памяняцца б суседам з жонкаю — жыў бы як чалавек.

Scroll Up