Слоним
weather
9
Зельва
weather
9
Волковыск
weather
9
Мосты
weather
9
Дятлово
weather
9
Барановичи
weather
11
EUR 2.4438
USD 2.0032
RUB(100) 3.2454
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 199,32 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Старшыня Зэльвенскага райвыканкама загадаў сабраць грошы на ўтрыманне дзіцячага лагеру

14 апреля 2018 15:35
3515
Поделиться:
35-гадовы Дзяніс Альшэўскі толькі месяц працуе на пасадзе старшыні Зэльвенскага райвыканкама. Але за гэты месяц ён ужо “парадаваў” жыхароў Зэльвеншчыны фінансавымі паборамі з людзей. Зэльвенцы такімі паборамі незадаволены, і ўжо тыдзень у Зэльвенскім раёне толькі пра гэта людзі і вядуць размовы. Пра паборы яны і паведамілі Радыё Рацыя.  

Спадар Альшэўскі загадаў усім начальнікам у сваіх арганізацыяй збіраць з людзей грошы. Створана спецыяльная ведамасць: хто даў грошы, павінен у ёй распісацца, а хто не даў – пагражаюць непрыемнасцямі і нават звальненнем.

Фінансавыя паборы пачалі з настаўнікаў і з дзіцячых садкоў, а потым з калгасаў і іншых арганізацый. Напрыклад, калі чалавек працуе на пасадзе дырэктара школы, намесніка дырэктара ці загадчыцай садка, павінен здаць кожны 20-30 рублёў.

Усе педагогі Зэльвеншчыны атрымалі ад такіх пабораў шок. А настаўнікі СШ №3 Зэльвы напісалі заяву ў пракуратуру, дзе яны катэгарычна супраць такіх беспадстаўных пабораў з людзей. Дырэктару гэтай школы Людміле Камякевіч нават пагражаюць з райвыканкама, што яна не змагла заставіць настаўнікаў і тэхнічных работнікаў ціха і спакойна здаваць грошы.

Людзі сталі пытацца, навошта збіраюць грошы. Старшыня Зэльвенскага райвыканкама Дзяніс Альшэўскі сказаў, што “так робіцца пастаянна ў Ваўкавыскім раёна, дзе я раней працаваў, так і мы будзем рабіць”. “Там штомесячна збіраюць грошы з людзей. І мы будзем збіраць. А гэтыя грошы пойдуць на ўтрыманне школьнага лагеру “Блакітная хваля” Зэльвенскага раёна і на тое, каб купіць камп’ютары для Дзярэчынскай сярэдняй школы, бо яны там састарэлі”, — сказаў старшыня Зэльвенскага райвыканкама.

Людзі яшчэ больш устрывожыліся. Многія катэгарычна выступілі супраць такіх пабораў, ды пры такіх яшчэ малых заробках. Асабліва незадаволены дзеяннямі старшыні Зэльвенскага райвыканкама вяскоўцы.

Scroll Up