Слоним
weather
25
Зельва
weather
25
Волковыск
weather
27
Мосты
weather
27
Дятлово
weather
27
Барановичи
weather
24
EUR 2.3272
USD 1.9984
RUB(100) 3.1481
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Памянулі востраўскіх, перавалоцкіх, смаўжоўскіх, засімавіцкіх продкаў

16 апреля 2018 11:45
484
Поделиться:

Каля царквы

У нядзелю, 15 красавіка, у Стараперавалоцкай Свята-Міхайлаўскай царкве маліліся за памерлых продкаў.

Памінальная служба тут традыцыйна праходзіць праз тыдзень пасля Вялікадня — у памінальную нядзелю. Пасля службы ў царкве святар выходзіць на могілкі свянціць магілы. Такая тут Радаўніца.

Сёлета памінальная нядзеля выдалася цёплай і сонечнай. Шматлікія нашчадкі тых, хто адышоў тут у лепшы свет, з`ехаліся пакланіцца родным магілам з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы.

Каля родных магілаў

Толькі раз на год, у правадную нядзелю, мясцовыя могілкі бачаць так шмат людзей. А напярэдадні, перад святам мёртвых, сваякі старанна прыбіраюць іх магілы.

Да гэтага дня звычайна стараюцца прыбраць з могілак галлё і сухія дрэвы і камунальныя службы. Аднак не заўсёды ўсё паспяваюць зрабіць.

— Вось сфатаграфуй гэтыя дзве сухастоіны. Мы збіраем подпісы, каб іх прыбралі, бо калі ўпадуць на магілы, то наробяць бяды, паломяць помнікі, — паказала аўтару гэтых радкоў на дзве сухія сасны недалёка ад магілы бацькоў Алена з Яўхутаў.

Гэтыя сухія сосны пагражаюць помнікам

Але збольшага настрой у людзей на могілках у гэты дзень быў святочна-ўрачысты. Бо не толькі памаліцца за душы памерлых продкаў з`язджаюцца землякі ў гэты дзень на радзіму, але і пабачыцца адны з другімі, пачуць навіны, адвесці душу ў гутарцы з роднымі.

— Хрыстос васкрэсе! — вітае ля кожнай магілы людзей айцец Леанід.

Айцец Леанід асвячае магілы

— Сапраўды ўваскрос! — радасна адказваюць землякі.

Нездарма ж у слове Радаўніца чуецца радасць.

Зоя з Варонаў

Пётр Варона

Ціхан Канановіч і Ганна Ільясава ля магілы прабабы Ганны

Scroll Up