Слоним
weather
25
Зельва
weather
25
Волковыск
weather
27
Мосты
weather
27
Дятлово
weather
27
Барановичи
weather
24
EUR 2.3272
USD 1.9984
RUB(100) 3.1481
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

У Слоніме Сяргей Міхалок заспяваў песні «Ляпісаў»

16 апреля 2018 11:25
943
Поделиться:
Моцны канцэрт адыграў культавы беларускі музыка Сяргей Міхалок разам з адным са сваіх праектаў пад назвай "Ляпіс 98" у Слоніме. Яны cкарылі слонімскую публіку у нядзелю, 15 красавіка.

Для некалькіх соцень гледачоў, што сабраліся ў слонімскім клубе «Майстар», знакамітыя спевакі выконвалі залатыя хіты легендарнага гурта «Ляпіс Трубяцкой» — «Капитал», «Рамонкі», «Воины света», «А-У», «Ты кинула», «Евпатория», «Я верю» і іншыя.

У сэт-лісце «Ляпіса 98» былі лепшыя гіты Міхалка за больш чым 25 гадоў яго творчасці, таму натуральна, што побач танчылі дзяўчынкі ў кедах і жанчыны ў сукенках і разам спявалі «Зеленоглазое такси» або «Африка». Слонімская публіка і госці — зазначым, што на канцэрт «Ляпіса 98» завіталі не толькі слонімцы, але і слухачы з Баранавічаў, Мінска, Навагрудка і іншых беларускіх гарадоў і мястэчак, былі нават людзі з Літвы і Расіі — танчылі, падпявалі знакамітыя песні.
Нават тады, калі Сяргей Міхалок і гурт «Ляпіс 98» развіталіся і паехалі далей, у клубе «Майстар» доўга яшчэ было чуваць, як слонімцы спявалі:

В левой руке — «Сникерс», в правой руке — «Марс»

Мой пиар-менеджер — Карл Маркс.

 Сфатаграфавацца з Сяргеем Міхалком хацелі многія слонімцы, але сам знакаміты музыка не ладзіць фота- і аўтографсесіі пасля канцэртаў. Але ж у некаторых слонімцаў атрымалася сфатаграфавацца з культавым «Ляпісам».

P.S.
Сяргей Міхалок распусціў «Ляпіс Трубяцкой» 1 верасня 2014 года, заснаваўшы гурт «Brutto», а пасля 14 красавіка 2016 адрадзіў «Ляпіс 98».

Scroll Up