Погода в Слониме:Погода на неделю:
+0..+2
EUR - 2.042 BYN
USD - 1.882 BYN
RUB - .03315 BYN
АИ-92 — 1.11 руб.
АИ-95 — 1.19 руб.
ДТ — 1.23 руб.
Газ — 0.62 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 174.52 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 16%
Блоги
187

«У Беларусі людзі нашмат дабрэйшыя, чым у Расеі»

02.01.2017 Прадстаўнікамі моладзевых субкультур Слонім стракацеў у 80-я, 90-я і нулявыя гады.

Але вось у 2010-я іх колькасць значна зменшылася. Магчыма, гэта звязана з адтокам моладзі з вуліц у інтэрнэт, а магчыма, і з усеагульнай модай на хіпстараў па ўсім свеце. Адзін з нешматлікіх прадстаўнікоў маладога пакалення, які лічаць сябе панкам і прытрымліваецца антырасісцкіх поглядаў, з`яўляецца слонімец Андрэй, які паўгода таму ў сувязі з будучым паступленнем пераехаў у Расію.

Андрэй

І вось падчас яго прыезду ў Слонім карэспандэнт задаў яму трохі пытанняў наконт субкультурнага жыцця ў Слоніме і ў горадзе Кірышы, у якім ён цяпер жыве, а таксама Беларусі і Расіі ў цэлым:

— Андрэй, што ў Слоніме змянілася за паўгода Вашай адсутнасці ў Слоніме?

— Ды ў агульным нічога я не заўважыў, апроч таго, што ў цэнтры на месцы клуба гульнявых аўтаматаў з`явілася крама жаночай бялізны.

— А якія ў Вас адчуванні пасля прыезду ў Слонім?

— Вельмі рады быў убачыць сяброў. Таксама вельмі сумаваў па бацьках. Дый цягне туды, дзе правёў дзяцінства.

— Параўнайце субкультурны рух у Слоніме і ў горадзе Кірышы, дзе цяпер жывяце.

— Там, дзе я цяпер жыву, прыкладна так, як і ў Слоніме. Але, можа, ў Кірышах нефармалаў больш, затое ў Слоніме яны больш прасунутыя, так скажам.

— Ці змяніліся Вашыя музычныя густы з пераездам у Расію?

— Шмат чаго пачынаеш слухаць новага з часам, але каб кардынальнае, то няма.

— У Слоніме Вы былі заўважныя на вуліцах з-за сваіх валасоў, афарбаваных у розныя яркія колеры — сіні, чырвоны. Зноў плануеце паэксперыментаваць з выглядам?

— Планаваў ізноў пафарбавацца, але з-за якасці вады ў Расіі стала з валасамі не вельмі, таму адклаў.

— А хацелі б вярнуцца ў Беларусь?

— Калі б тут было нармальна з працай, то з задавальненнем вярнуўся б. Тут, у Беларусі, людзі нашмат дабрэйшыя, чым у Расіі, там больш думаюць толькі пра грошы, а тут больш узаемадапамогі. А ўвогуле далей будзе бачна, пакуль усе мае думкі звязаны з паступленнем у адну з піцерскіх ВНУ летам. Збіраюся паступаць на праграміста.

Фота аўтара

Мнение авторов может не совпадать с мнением редакции

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments