Погода в Слониме:Погода на неделю:
+0..+2
EUR - 2.042 BYN
USD - 1.882 BYN
RUB - .03315 BYN
АИ-92 — 1.11 руб.
АИ-95 — 1.19 руб.
ДТ — 1.23 руб.
Газ — 0.62 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 174.52 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 16%
Спадчына
310

Як сланімчанка выкрала сваё дзіця за спінамі некалькіх разведак

18.02.2017 Дакументы ЦРУ, рассакрэчаныя ў рамках Акту аб выкрыцці нацысцкіх ваенных злачынцаў 1998 года, утрымліваюць багата цікавай інфармацыі па гісторыі пасляваеннай хвалі беларускай эміграцыі. Адна са спраў тычыцца сланімчанкі Ніны Якубовіч, якую ЦРУ падазравала ў супрацоўніцтве з савецкай разведкай. Пра гэтую гісторыю распавяла «Наша Ніва».

Малюнак Яўгена ІВАНОВА

Ураджэнка Слонімшчыны Ніна Якубовіч працавала ў беларускай адміністрацыі ў Слоніме (была сакратаром акруговай управы Самапомачы, на якую немцы ўсклалі абавязак арганізаваць ваенныя аддзелы для барацьбы з партызанамі. — Заўвага аўт.),  а пасля ў Галоўным кіраўніцтве вайсковых справаў Беларускай цэнтральнай рады (ГКВС БЦР) у Берліне разам з савецкай агенткай-вярбоўшчыцай машыністкай Нінай Літвінчык, якая была яе блізкай сяброўкай. У Германіі Ніна Якубовіч выйшла замуж і нарадзіла пазашлюбнае дзіця, якім зацяжарала яшчэ ў Беларусі. Хлопчык трапіў у нямецкі дзіцячы дом.

У 1947 годзе Якубовіч паведаміла амерыканскай вайсковай контрразведцы (CIC) аб спробе яе вярбоўкі савецкімі агентамі.

Рэч у тым, што яна атрымала тэлеграму ад Літвінчык, якая паведамляла, што дзіця Якубовіч знахо­дзіцца ў Берліне ў прыёмных бацькоў. Ніна Якубовіч таемна прабралася ў савецкую зону акупацыі, але прыёмныя бацькі запатрабавалі ад яе спраўдзіць сваё мацярынства ў паліцыі. Дзяўчына прызналася паліцыянтам, што трапіла ў савецкую зону акупацыі нелегальна, і была пераведзеная ў савецкую камендатуру, дзе яе пачалі шантажаваць з-за супрацоўніцтва з немцамі падчас вайны і схіляць да «выкуплення грахоў».

Якубовіч атрымала заданне перадаць савецкай разведцы інфармацыю аб беларускіх уцекачах і іх супрацы з заходнімі спецслужбамі. Калі яна адразу ж паведаміла CIC аб перажытым, ёй ніхто не паверыў, таму яна наважылася вярнуцца ў савецкую зону акупацыі і здолела выкрасці сына.

Ніна Літвінчык была арыштаваная ў 1953 годзе і прызналася ў супрацоўніцтве з савецкай разведкай, але адмовілася называць канкрэтныя прозвішчы, бо баялася за сваю сям`ю, якая засталася ў Беларусі. Дзяўчына атрымала пяць гадоў турмы.

Ніна Якубовіч з-за сваіх кантактаў з Літвінчык мела сур`ёзныя праблемы — ёй не давалі дазволу на пераезд у ЗША.

Барыс Данілюк, які падчас нямецкай акупацыі працаваў разам з ёй у Слонімскай акруговай управе, узгадваў: «Якія палітычныя перашкоды маглі быць у ейным прыездзе ў Амерыку, не магу ўявіць, бо не думаю, каб хто мог быць нагэтулькі неасцярожны, каб дапусціць яе да палітыкі ці ўзяць у які-кольвечы вывед».

Даследчык гісторыі беларускай эміграцыі Лявон Юрэвіч піша, што сын Ніны Якубовіч Юрка быў пазней выключаны са Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі «за дзейнасць, шкодную для арганізацыі».

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments