Погода в Слониме:Погода на неделю:
+17..+19
EUR - 2.291 BYN
USD - 1.944 BYN
RUB - .03285 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спадчына
563

Як жыхары Азярніцы хацелі прадаць радыё і за гэтыя грошы пабудаваць лазню

26.02.2017 У 1920-1930-х гадах у мястэчку Азярніца Слонімскага павету дзейнічаў актыўны і шматлюдны гурток Таварыства беларускай школы (ТБШ). Бюлетэнь таварыства ад 30 лістапада 1932 года расказаў пра лёс сялянскага радыёпрыёмніка гуртка, які да таго часу быў ужо ліквідаваны.

Гурток Таварыства беларускай школы ў мястэчку Азярніца Слонімскага павету

Ад сялян Азярніцы ўправа Таварыства беларускай школы атрымала пісьмо, у якім паведамлялася, што падчас ліквідацыі іх гуртка ўлада забрала радыё, якое належала гуртку і было часткова куплена за грошы гуртка і сялян мястэчка Азярніца.

Сяляне звярнуліся да старосты, каб ён дазволіў паставіць радыё для слухання ці хаця б яго прадаць. Староста адказаў, што карыстацца радыёапаратам, як раней, нельга, а паставіць яго можна толькі ў школе ў Азярніцы і там слухаць. Але ў школе сяляне не маглі б слухаць радыё, бо іх кантраляваў бы настаўнік, таму яны вырашылі прадаць радыё і збудаваць на гэтыя грошы лазню.


Таварыства беларускай школы — гэта культурна-­асветніцкая арганізацыя ў Заходняй Беларусі, якая імкнулася распаўсюджваць асвету сярод беларусаў, пашыраць беларускія школы. Таварыства адкрывала і ўтрымлівала народныя школы і дамы, курсы, настаўніцкія семінары, чытальні-бібліятэкі, выдавала часопісы, падручнікі, займалася канцэртнай дзейнасцю. ТБШ выступала супраць паланізацыі, сацыяльнага прыгнёту, праводзіла шырокую дзейнасць па адкрыцці беларускіх школ, павышала агульнаадукацыйны і культурны ўзровень насельніцтва, яго нацыянальную свядомасць.


Кніга са штампам азярніцкага гуртка ТБШ. Захоўваецца ў аднаго са слонімскіх калекцыянераў з азярніцкімі каранямі

Фота https://vk.com/club130650614

Радыё ацанілі ў 150 злотых, хаця апарат ім самім абышоўся ў 550 злотых. Яго павінны былі выставіць на таргі, і члены гуртка ТБШ баяцца, што больш чым 150 злотых за яго не возьмуць, тым больш што гэтай справай кіруе гмінны ўрад, які не дасць выкарыстаць выручаныя грошы на якія-небудзь мэты. Таму, як лічаць аўтары пісьма, было б лепей, каб радыё засталося ў іх. Яго можна было б паставіць дзе-небудзь у памяшканні пажарнай варты, каб яго маглі слухаць.

Яшчэ жыхары Азярніцы пыталіся парады ў ТБШ, якую культурную арганізацыю маглі б яны заснаваць, як адчыніць нанова гурток ТБШ і наладзіць які-небудзь беларускі спектакль.

Галоўная ўправа ТБШ адказала на ўсе пытанні жыхароў Азярніцы і звярнулася да старосты, каб той перадаў радыё на перахоў аднаму з сялян мястэчка. Адказу ўправа не атрымала, і далейшы лёс радыё застаўся невядомым.

У месячніку «Летапіс Таварыства беларускай школы» за чэрвень-ліпень 1933 года была змешчана фатаграфія сябраў зліквідаванага гуртка ТБШ з Азярніцы. Адзначалася, што гурток меў свой Народны дом, бібліятэку-чытальню і радыёапарат.

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments