Погода в Слониме:Погода на неделю:
+2..+4
EUR - 2.049 BYN
USD - 1.88 BYN
RUB - .03317 BYN
АИ-92 — 1.11 руб.
АИ-95 — 1.19 руб.
ДТ — 1.23 руб.
Газ — 0.62 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 174.52 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 16%
Літаратура
37

Джаконда з Калачкоў

28.02.2017

Маня Сакалок накупляла ў райцэнтраўскіх магазінах усяго ўсякага і плялася на аўтастанцыю. Рухалася асцярожна, як разведчык у стане ворага, бо тратуар блішчаў ад галалёду, нібы салам намазаны.

— Каб на вас не ведаю што! — бубніла сабе пад нос, кленучы вялікіх і малых начальнікаў. — Пасядуць у машыны і едуць, а ты тут хоць раздзярыся. Няма таго, каб пасыпаць пяском. Пяску ж у нас нібыта хапае, яго не трэба з Расіі вазіць, як нафту ці газ.

Раптам адарвала вочы ад галалёду і ўбачыла, што ёй насустрач ідзе кабета сярэдняга веку і гэтак усміхаецца, нібы тая дзеўка, што на карціне ў дачкі Нюсі, якая ў Гродне жыве. Карціна вісіць у вялікім пакоі.

— А што гэта за яна? — спытала аднойчы Маня. — Сяброўка, можа, твая?

— Якая сяброўка? — засмяялася Нюся. — Гэта невядома хто, Джаконда называецца.

— Ну і на халеру табе гэта Жаконда? Лепш сынаў партрэт павесіла б.

— От, што ты, мама, разумееш у мастацтве?

— І гэта нейкая Жаконда або дурнаватая, бо чаго яна ні з таго ні з сяго ўсміхаецца, гледзячы на мяне?

Малюнак Яўгена ІВАНОВА

Думкі ў Манінай галаве пачалі раіцца, не раўнуючы як летам пчолы ля вуллёў.
«Можа, спадніцу на левы бок надзела, бо вельмі спяшалася раніцай на аўтобус?» — яна паставіла торбы на галалёд і паглядзела. Усё было ў парадку.
«Пэўна, лоб у сажы?.. — ажно зніякавела. — Выходзячы, у люстэрка ж не глянула... А мо якая торба брудная?» — агле­дзела кожную з усіх бакоў. Не, усе чысценькія.

«Ненармальная нейкая баба, а я тут замарочваюся, клапачуся невядома чаго, — падняла сваю паклажу і пасунулася далей, але думкі пра тое, што ў яе нешта не так, не адставалі. — Калі і на аўтастанцыі ці ў аўтобусе людзі будуць пазіраць на мане і ўсміхацца, то я ўжо не ведаю...» Маня была вельмі ўражлівая па натуры і звяртала ўвагу на самую дробязь, а тут раптам такое...

Ні на аўтастанцыі, ні ў аўтобусе ніхто больш не ўсміхаўся, гледзячы на яе, але гэта не супакоіла. Паставіла торбы на верандзе і, нават не распакоўваючы іх, пайшла да суседкі Броні Ворчык. Але ў той да дзвярэй быў прымкнуты венік-дзяркач. Гэта яўная прыкмета, што гаспадыні няма дома.
— І дзе яе чорт носіць?! — ажно зазлавала на суседку. — Каб была дома, то, можа, што патлумачыла б.

Адпіхнула нагой чорнага Бронінага ката, які толькі і чакаў, каб адчынілі дзверы і хутчэй ускочыць у памяшканне, бліжэй да печы.
— Цябе тут толькі і не хапала! — накінулася са злосцю, нібы бедны кот быў у нечым вінаваты.

Маня пасунулася да другой суседкі — Ванды Кончык, што жыла насупраць. Ванда была дома, на кухні скубла пер`е для падушкі.
— Глянь, што ў мяне не так? — спытала заклапочана.

— Што не так? — не зразумела суседка.

— Я і кажу: што? Ці ведаеш, іду я ў Рыжышках на аўтастанцыю, а насустрач нейкая баба. І гэтак усміхаецца, гледзячы на мяне. То я што не перадумала: і спадніца на левы бок, і лоб у сажы, і шмат што яшчэ.

— Ды ўсё так, — усміхнулася Ванда. — Гэта цябе сус­трэла Альбіна Нічка з суседніх Калачкоў. Яна нашмат малодшая, то ты яе і не ведаеш. Альбіна доўгі час жыла ў Амерыцы ў дачкі, малую ўнучку гадавала. Казала, што там усе людзі ўсміхаюцца адзін аднаму.

— І незнаёмыя?! — здзівілася Маня.

— Ага, і незнаёмыя...

— А я ўжо падумала, ці ў мяне што не так, ці яна дурнаватая.

— Ой, гэта мы тут дурнаватыя, што ўжо і ўсміхнуцца баімся. Калі хто п`яны ідзе, то нармальна, а калі ўсміхаецца, то штосьці з чалавекам не так. Ці з намі не так, як во ты падумала...

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments