Погода в Слониме:Погода на неделю:
+7..+9
EUR - 2.046 BYN
USD - 1.874 BYN
RUB - .03295 BYN
АИ-92 — 1.11 руб.
АИ-95 — 1.19 руб.
ДТ — 1.23 руб.
Газ — 0.62 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 180.10 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 15%
Спадчына
248

Як шпік Пухлік катаваў жыхароў вёскі Касцяні

05.03.2017 Віленскае выданне-аднаднёўка «Навагодняя праца» ад 31 снежня 1927 года расказала пра катаванні, якія зведалі жыхары вёскі Касцяні за вывешаны чырвоны сцяг.

Староства ў Слоніме, уязная брама, 1931 год


 

У ноч з 6 на 7 чэрвеня 1927 года, пісала «Навагодняя праца», ля вёскі Касцяні Слонімскага павету быў вывешаны чырвоны сцяг. Пасля гэтага адбыўся вобыск у жыхароў вёскі Аляксандра Багданчука і Ціхана Мароза. Нічога з таго, што магло б стаць падставай для арышту, не знайшлі. Нягле­дзячы на гэта, Аляксандр, Сяргей і Кастусь Багданчукі і Ціхан Мароз былі арыштаваныя і адпраўленыя ў каменду павятовую ў Слоніме.

У пяць гадзін вечара на допыт вызвалі Сяргея Багданчука, які адказваў, што нічога не ведае. Тады шпік, якога называлі Пухлікам, стаў біць арыштаванага па твары і галаве. Пасля яму пачалі каваць рукі, прыгаворваючы, хоць самі, маўляў, паседзімо 15 гадоў у турме, аднак цябе закатуем і, калі здохнеш, завалачэм у Шчару і ўтопім.
Потым, паклаўшы скаванага на дзве табурэткі, заткнуўшы рот анучаю, Пухлік з яшчэ адным шпікам пачалі ў нос яму ліць ваду, разведзеную з воцатам, да тых пор, пакуль Багданчук не знепрытомнеў.

Гэтае катаванне працягвалася ўсю ноч. Пад раніцу, убачыўшы, што ніякіх паказанняў яны не даб`юцца, шпікі пачалі лячыць сваю ахвяру, даючы панюхаць пад нос нашатырнага спірту і нейкіх парашкоў для піцця. Як відаць, гэтыя «цывілізаваныя» людзі, як адзначала выданне, вучыліся на медыцынскім факультэце, бо вельмі спрытна далі Багданчуку ўкол, ад якога да гэтага часу ён адчувае боль у грудзях.

13 чэрвеня ўсе былі выпушчаныя на волю. Справу накіравалі пракурору. Няведама, што далей будзе, пісаў аўтар, але пакуль суд ды дзела, чухай сваё цела. Ды аддавай грошы доктару за лячэнне.

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments