Погода в Слониме:Погода на неделю:
+13..+15
EUR - 2.337 BYN
USD - 1.945 BYN
RUB - .0339 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Конкурс
89

«Рызыка мая апраўданая»

10.03.2017 На сваёй старонцы ў сацсетцы "УКантакце" «Газета Слонімская» правяла конкурс сярод падпісчыкаў. Пераможца конкурсу атрымаў у якасці прыза музычныя калонкі Vibes фірмы Hykker для ноутбука ці персанальнага камп`ютара.

Вадзім Ахрэмка з прызам

Вадзім Ахрэмка з прызам

Конкурс, у якім трэба было зрабіць рэпост запісу пра конкурс, стартаваў 17 лютага. У ім прынялі ўдзел 116 нашых чытачоў. А 28 лютага генератарам выпадковых лічбаў быў вызначаны пераможца конкурсу. Ім стаў бізнесовец са Слоніма Вадзім Ахрэмка, які цяпер жыве і працуе ў Мінску. Мы ўручылі Вадзіму прыз і пагутарылі з ім пра ўдачу і не толькі. Адзначым, што Вадзім ужо не раз станавіўся героем нашых публікацый (апошняе інтэрв`ю з ім было апублікавана ў «ГС» год таму).

— Вадзім, падобнымі конкурсамі стракацяць сацсеткі. Ці часта Вы ўдзельнічаеце ў такіх конкурсах?

— Вельмі рэдка рэпошчу такія запісы, бо не веру ў праўдзівыя вынікі конкурсаў, якія праводзяць сумнеўныя арганізатары. Гэта больш маркетынгавы ход — такім чынам людзі назбірваюць больш падпісчыкаў групы. І гэта быў другі падобны конкурс, у якім я ўдзельнічаў. А першы конкурс, у якім я паспрабаваў выйграць, таксама праводзіла «Газета Слонімская» — разыгрывалі гульнявую прыстаўку Sony PlayStation 4 з двума дыскамі, але тады мне не пашанцавала. У выпадку з калонкамi я таксама падзялiўcя запicaм, але потым забыў пра гэта. Вынікі не правяраў. Даведаўся пра перамогу, калі работнікі рэдакцыі самі паведамілі мне пра гэта.

— Вы ўдачлівы чалавек?

— У маім жыцці хутчэй змешваецца ўдача з разлікам. І рызыкаваць трэба разумна. Усё нашае жыццё, тое, што чалавек добраахвотна змяняе ў сваім жыцці — пераходзіць на новую працу, стварае сям`ю ці заводзіць дзяцей, — гэта рызыка. У цэлым сваім жыццём я задаволены, і рызыка мая апраўданая.

— Вы наш актыўны чытач?

— Мясцовыя навіны заўсёды цікава чытаць, хоць жыву ў сталіцы. Чытаю часцей з тэлефона і, каб не прапусціць нешта цікавае, адкрываю ў групе УКантакце ўсе спасылкі на навіны, што з`яўляюцца на сайце газеты.

— Мы з Вамі гутарылі амаль год таму, у тым ліку пра Ваш бізнес. Вы казалі, што для Вашай гандлёвай кампаніі, якая спецыялiзуецца на таварах для будаўнiцтва i рамонту, тады быў не зусім спрыяльны час. Што-не­будзь змянілася ў гэтым плане?

— Апошні год не быў адзначаны нейкімі знакавымі падзеямі, у тым ліку ў бізнесе. У людзей няма грошай, i гэта адна з асноўных прычын. А ў цэлым вялікую ролю ў гэтай справе іграе сітуацыя ў краіне.

Фота Мікіты Пастухова

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments