Погода в Слониме:Погода на неделю:
+22..+24
EUR - 2.173 BYN
USD - 1.934 BYN
RUB - .03257 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Беларусь
61

Гудзевіцкаму музею — імя Алеся Белакоза

18.03.2017 Напрыканцы мінулага года не стала заснавальніка Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея Алеся Мікалаевіча Белакоза. 2 снежня на жалобным мітынгу ідэю надання музею імя яго заснавальніка і шматгадовага дырэктара выказаў прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Пяткевіч.

Гудзевіцкая хатка-музей

Каб гэтая прапанова не засталася толькі прапановаю, прыхільнікі дзейнасці і сябры Алеся Мікалаевіча з мястэчка Лунна Уладзімір Брыцько і Лявон Карповіч выказаліся за збор подпісаў пад калектыўным зваротам аб наданні Гудзевіцкаму музею імя Алеся Белакоза. Каардынатарам выступіў мастаўлянін Васіль Клімовіч.

Цяпер збор подпісаў знаходзіцца на стадыі завяршэння, і неўзабаве калектыўны зварот будзе накіраваны ў Мастоўскі райвыканкам.

Толькі ёсць адна акалічнасць у тым мерапрыемстве, якую мне даводзіцца назіраць як зборшчыку подпісаў. Алеся Мікалаевіча добра ведалі простыя мастаўляне і ахвотна падпісваюцца, але ёсць катэгорыя грамадзян, якія ставяцца да ідэі з перасцярогай і не падпісваюць зварот. На жаль, як ні прыкра казаць, нават не называючы прозвішчаў, гэта работнікі культуры, настаўнікі ды чыноўнікі. А яны возяць у гэты музей, які чыніць гонар раёну, рознага кшталту дэлегацыі, школьнікаў ды самыя наведваюць той музей. Проста сорамна слухаць іх аднекванні.

Фота з архіва аўтара

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments