Погода в Слониме:Погода на неделю:
+2..+4
EUR - 2.049 BYN
USD - 1.88 BYN
RUB - .03317 BYN
АИ-92 — 1.11 руб.
АИ-95 — 1.19 руб.
ДТ — 1.23 руб.
Газ — 0.62 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 174.52 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 16%
Беларусь
76

«Мастоўдрэў» — лідар па прыбытках сярод адстаючых

19.03.2017 ААТ «Мастоўдрэў» па выніках працы за мінулы год стаў перадавым дрэваапрацоўчым прадпрыемствам краіны.

Сярод прадпрыемстваў канцэрна «Белллеспаперапрам», у які ўваходзіць 40 прадпрыемстваў, мастаўляне па выніках працы занялі другое месца. А ў Холдынгу арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці, які стварыў Банк развіцця РБ ААТ, мастаўляне на першым месцы.

За адзін год нерэнтабельнае прадпрыемства стала перадавіком. Па працы і ўзнагароды. Генеральнаму дырэктару «Мастоўдрэва» Сяргею Асосаву была ўручана Падзяка працоўнаму калектыву за высокую эфектыўнасць фінансава-гаспадарчай дзейнасці за мінулы год.

Што да эканамічных паказчыкаў, то «Мастоўдрэў» выканаў прагноз вытворчасці прадукцыі на 133,9%, экспарт павялічыўся з 58 да 90%. Вытворчасць працы ўзрасла на 163%.

Агулам можна толькі радавацца за такія паказчыкі. Аднак варта разабрацца ў сітуацыі з іншага боку. Мадэрнізацыя лесаапрацоўчай прамысловасці, якая пачалася 10 гадоў таму, закранула і «Мастоўдрэў». Было патрачана 186 млн. еўра. Закончаная ў 2014 годзе мадэрнізацыя раптоўна жаданых вынікаў не дала. Не мелі поспеху ў гаспадарчай дзейнасці і іншыя мадэрнізаваныя прадпрыемствы. Пасля доўгіх арганізацыйных выкрутасаў ствараецца з гэтых прадпрыемстваў холдынг.

Яго ўзначальвае Банк развіцця РБ, які бярэ на сябе даўгі гэтых прадпрыемстваў. Эканамісты сведчаць, што такое назіраецца ў сусветнай практыцы і называецца рэйдарскі захоп. Спачатку прадпрыемства даводзяць да банкруцтва, а затым за капейкі купляюць. Тут крыху інакш. «Мастоўдрэў» быў проста аддадзены іншаму ўладальніку. Хутка былі закрыты нерэнтабельныя вытворчасці, адбылося скарачэнне рабочых месцаў. Зараз на прадпрыемстве працуе 1721 чалавек, а быў час, калі іх коль­касць дасягала 4000 чалавек. І болей тут нічога не змянілася, акрамя таго, што грашовыя сродкі прадпрыемства былі перанакіраваны ў сталіцу. Пасля стварэння холдынгу ніякіх дадатковых фінансавых сродкаў на прадпрыемства не паступала. Кіруе таксама ўсё той жа генеральны дырэктар Сяргей Асосаў. Не прыехалі сюды ні спецыялісты, ні рабочыя з іншых гарадоў. Працуюць карэнныя мастаўляне.

А справа яшчэ ў тым, што горадаўтваральнае прадпрыемства ўжо не належыць гораду і не належыць калектыву. Дый што будзе з прадпрыемствам, хто будзе яго ўладальнікам — невядома. Летась урад Беларусі прапанаваў Еўрапейскаму банку развіцця і рэканструкцыі шэраг прадпрыемстваў Беларусі, якія могуць набыць патэнцыяльныя інвестары, сярод іх значыцца і ААТ «Мастоўдрэў».
Тое пытанне цяпер знаходзіцца на стадыі разгляду.

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments