Погода в Слониме:Погода на неделю:
+7..+9
EUR - 2.051 BYN
USD - 1.875 BYN
RUB - .03309 BYN
АИ-92 — 1.11 руб.
АИ-95 — 1.19 руб.
ДТ — 1.23 руб.
Газ — 0.62 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 180.10 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 15%
Блоги
306

Пра шунявак і лукашавак

17.03.2017 Шуняўкі ці лукашаўкі — так апошнім часам пачалі называць у сацыяльных сетках "людзей у цывільным", ціхуноў, якія на вулічных акцыях у розных беларускіх гарадах хапаюць ды валакуць у спецтранспарт мітынгоўцаў і перашкаджаюць журналістам фіксаваць гэты гвалт на фота- і відэакамеры.

Такая народная словатворчасць даволі паказальная. Лукашаўкі ці шуняўкі ў сваёй сутнасці вытворныя ўсё ж ад шаўкі. Прозвішчы гаспадароў тут — толькі пазнавальны дадатак. Верагодна, агрэсіўныя беларускія шаўкі будуць і далей "служыць" такім жа чынам. Ажно пакуль народ, вобразна кажучы, не патопча іх на вуліцах сваёй масай, як гэта было з кіеўскімі цітушкамі ў 2014 годзе.

Спецыфіка працы "байцоў нябачнага фронту" пры рэпрэсіўных уладных рэжымах палягае ў тым, каб любымі сродкамі бараніць гэтыя рэжымы. Ілжэсведчанні ў судах — адзін з такіх сродкаў. І тут часам здараюцца проста анекдатычныя выпадкі, як вось гэты на судзе ў Гомелі, якім лагічна будзе завершыць наш расповед пра шунявак ды лукашавак.

  Цёмна і ціха

— Ці бачылі вы бандытаў, якія мяне збівалі? — пытае пенсіянер МУС Няпомняшчых у сарамлівага амапаўца Курбачова.

— Не, я быў за 30 метраў ад месца здарэння, — адказвае бамбіза.

— Як жа вы тады пачулі, што я брыдкасловіў?

— Раніцай ціха, таму і пачуў.

— А чаму ж не бачылі бандытаў, якія мяне збівалі?

— Раніцай цёмна.

У судовай залі — рогат.

"Цёмна і ціха" — дэвіз шунявак.

https://www.facebook.com/mikola.bianko?fref=hovercard

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments