Погода в Слониме:Погода на неделю:
+2..+4
EUR - 2.049 BYN
USD - 1.88 BYN
RUB - .03317 BYN
АИ-92 — 1.11 руб.
АИ-95 — 1.19 руб.
ДТ — 1.23 руб.
Газ — 0.62 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 174.52 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 16%
Спадчына
143

Навошта шаша, калі кожны мужык будзе мець свой аэраплан?

19.03.2017 Амаль анекдатычная гісторыя пра тое, як у Слоніме будавалі дарогу

Беларускамоўная віленская газета «Сялянская ніва» ў №7 ад 21 лютага 1926 года пісала пра будаўніцтва шашы і моста ў Слоніме. Напоўненае іранічнай крытыкай пісьмо пра «культурныя» дарогі і адмыслоўцаў, што іх будавалі, даслаў у рэдакцыю аўтар за подпісам Каліна.

Гандлёвая плошча (цяперашняя плошча Леніна)

«Пяць гадоў таму ад Слоніма па Віленскім гасцінцы (тракце) пачалі будаваць нашыя ўлады шашу. Дзякаваць Богу, работа ідзе як бы ў Амерыцы ці Швейцарыі. Нашыя павятовыя інжынеры — гадунцы Варшавы і Кракава — за 5 гадоў пабудавалі 2 вярсты шашы і 3 вярсты насыпу для шашы. Ці ж гэта не рэкорд?! Ці, можа, ён мае месца толькі на Крэсах Усходніх у Польшчы? Але, на жаль, далей нешта не ідзе — бо, бачыце, калёсы мужыцкія вельмі цяжкія. Калі пазалетась гэтыя 2 вярсты былі скончаныя, дазволілі яе зімой карыстаць мужыкам, з чаго на вясну з шашы зрабіўся «цымас». Цэлы леташні год прыйшлося разбіраць яе і перарабляць нанова. Шаша гатова, каменне па баках памалявалі на бела. І вядома ж, усёмагутны стараста першым пракаціўся на ёй на аўтамабілі, і дарога была прынята, але не для мужыкоў.
Дзве вярсты гэтае шашы пільнуюць аж 5 вартаўнікоў, каб па ёй мужыкі не паехалі і не прыйшлося цэлы год яе папраўляць.

Месяцы два таму, на самым пачатку шашы, закончылі стылёвы, на ўзор пазнанскіх, цэментны мост. Гавораць, што 5 ці 6 тысяч каштуе. Пад новы год са сваімі будаўнікамі так упіўся, што на ранак стаў дагары нагамі. Цяпер пойдзе 5 тысяч, каб яго вывалачы з вады і выкінуць.

Калі такім чынам весці шашу, то за 200 гадоў давядуць яе аж да Ліды. Але, кажуць, тады яна ўжо будзе непатрэбная, бо праз дзесяць гадоў кожны мужык будзе мець свой аэраплан. То нашто тады шаша?..»

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments