Погода в Слониме:Погода на неделю:
+7..+9
EUR - 2.321 BYN
USD - 1.963 BYN
RUB - .03428 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
1362

У Слоніме да Народнага сходу рыхтуюцца і ўлады

15.03.2017 У сераду, 15 сакавіка, слонімскім грамадскім актывістам Віктару Марчыку і Алесю Масюку патэлефанавала намесніца старшыні мясцовага райвыканкама Кацярына Руткоўская і запрасіла на гутарку.

 

— Пасля з’яўлення ў горадзе аб’яў і выхаду публікацый у газеце і інтэрнэце пра тое, што ў нядзелю ў Слоніме адбудзецца Народны сход, са мной і Алесем Масюком звязалася па тэлефоне Кацярына Руткоўская і запрасіла ў на сустрэчу. Кацярына Янаўна сказала, што дзейнічае ад імя старшыні райвыканкама і хоча абмеркаваць з намі фармат нядзельнага  мерапрыемства, — расказвае карэспандэнту “ГС” Віктар Марчык.

Віктар Марчык (злева), Кацярына Руткоўская, Алесь Масюк

— Мы са свайго боку сказалі, што не з’яўляемся арганізатарамі гэтай акцыі, арганізатар тут — сам народ, але заўсёды гатовы ісці на дыялог з уладай. Падчас размовы ў выканкаме спадарыня Руткоўская прасіла нас прапанаваць людзям збірацца 19 сакавіка не на плошчы Леніна, а прыйсці ў райвыканкам. На гэта мы адказалі, што змяняць месца сходу ўжо позна, але калі людзі збяруцца на плошчы Леніна, мы прапануем ім пайсці да будынка райвыканкама на сустрэчу з уладамі. А далей усё будзе залежыць ад рашэння людзей. Руткоўская спытала, каго б з прадстаўнікоў уладаў мы хацелі бачыць на гэтым сходзе. Мы сказалі, што хацелі б бачыць на сустрэчы старшыню райвыканкама, старшыню райсавета дэпутатаў, кіраўніка Слонімскай ЖКГ, начальніка міліцыі, начальніка мясцовага аддзела КДБ, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алу Сопікаву. Руткоўская запэўніла нас, што ўлады гатовыя паразмаўляць з людзьмі ў нядзелю ў 15 гадзін. На гэтым і развіталіся. Хачу дадаць, што мы, сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, рыхтуем свой зварот да мясцовых уладаў па праблемах жыхароў Слонімшчыны, — канстатаваў Віктар Марчык.

Нагадаем, што Народны сход у Слоніме павінен пачацца ў нядзелю, 19 сакавіка, у 15:00 на плошчы Леніна.

Фота з архіва «ГС» , tut.by

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments