Погода в Слониме:Погода на неделю:
+15..+17
EUR - 2.091 BYN
USD - 1.859 BYN
RUB - .03322 BYN
АИ-92 — 1.11 руб.
АИ-95 — 1.19 руб.
ДТ — 1.23 руб.
Газ — 0.62 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 180.10 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 15%
Новости
2518

Слонімскага актывіста Віктара Марчыка выпусцілі з-пад варты для пошуку адваката

20.03.2017 У другой палове дня ў панядзелак, 20 сакавіка, у судзе Слонімскага раёна пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да слонімскага грамадскага актывіста Віктара Марчыка, якога вінавацяць у парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў — ч. 3 арт. 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ.

Нагадаем, Віктара Марчыка затрымалі ў нядзелю, 19 сакавіка, пасля заканчэння Народнага сходу ў Слоніме. Яго проста на вуліцы скруцілі маладыя людзі ў цывільным і павезлі ў мікраўтобусе без нумарных знакаў у райаддзел міліцыі.

У панядзелак суд над Марчыкам спачатку прызначылі на 11 гадзін, але потым перанеслі на другую палову дня, на 14:30. Вядзе працэс старшыня суда Слонімскага раёна Аляксандр Ярмолік. Зрэшты, у судовай зале 20 сакавіка суддзя зачытаў толькі, па якім артыкуле абвінавачваецца Марчык, прыняў ад яго хадайніцтва пра пошук абаронцы ды прызначыў новую дату разгляду справы — у пятніцу, 24 сакавіка, у 10:30.

Віктар Марчык (справа) у судовай зале

Падтрымаць Віктара Марчыка прыйшлі ў суд сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл і некалькі незнаёмых маладых людзей.

У судовай зале

Пасля вызвалення з-пад варты на пытанне, як яму сядзелася за кратамі ў міліцыі, Віктар Марчык сказаў, што адносіны міліцыі да яго былі карэктнымі.

— Толькі пры затрыманні да мяне раптоўна прымянілі сілу. Гэта было нечакана, непрыемна і балюча, а потым у аддзеле адносіны да мяне былі нармальныя, — адзначыў Віктар Марчык.

Віктар Марчык ужо два гады не можа знайсці ў Слоніме працу. Маючы сярэднюю спецыяльную адукацыю, за гэты час ад цэнтра занятасці Марчык атрымаў яшчэ і новую спецыяльнасць аператара газавай устаноўкі ў кацельні. На пытанне суддзі, чаму ён не можа знайсці працу столькі часу, Марчык адказаў коратка: "Нідзе не бяруць".

Мы і далей будзем сачыць, чым для грамадскага актывіста Віктара Марчыка скончыцца гэтая судовая гісторыя.  

Каля суда пасля вызвалення з-пад варты

Фота аўтара

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments