Погода в Слониме:Погода на неделю:
+0..+2
EUR - 2.042 BYN
USD - 1.882 BYN
RUB - .03315 BYN
АИ-92 — 1.11 руб.
АИ-95 — 1.19 руб.
ДТ — 1.23 руб.
Газ — 0.62 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 174.52 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 16%
Войди в историю своего города
169

«Адзін чалавек, нават калі ён самы разумны, не ў стане прыняць добры закон»

15.03.2017 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў гэты дзень у 1994 годзе Вярхоўны Савет 12-га склікання зацвердзіў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі.

Мечыслаў Грыб

У той час старшынёй Вярхоўнага Савета 12-га склікання, а таксама кіраўніком Беларусі быў наш зямляк, ураджэнец вёскі Савічы Дзятлаўскага раёна Мечыслаў Грыб. Ягоны подпіс стаіць пад Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Напярэдадні Дня Канстытуцыі карэспандэнт «ГС» патэлефанаваў Мечыславу Грыбу.

— Мечыслаў Іванавіч, што для Вас цяпер значыць гэтая дата, 15 сакавіка?

— Для мяне, як чалавека, які падпісаў Канстытуцыю, гэта сапраўднае свята. Я лічу, што гэта была перамога дэмакратыі, таму што гэта была сапраўды дэмакратычная Канстытуцыя, якую прызнала Венецыянская камісія. Увогуле, на той час галоўны наш закон быў вынікам сумеснай плённай працы Вярхоўнага Савета 12-га склікання.

— Цяпер Вас шмат віншуюць з Днём Канстытуцыі?

— Няшмат. Бо цяпер тая Канстытуцыя надта пераробленая, скажу пераносна так, што яна кастрыраваная. Што да рэферэндуму 1996 года па змене Канстытуцыі, то яго вынікі сусветным грамадствам празнаны нелегітымнымі. Гэта значыць, што цяпер мы жывем пры нелегітымнай уладзе.

І нават змененая Канстытуцыя 1996 года парушаецца тымі, хто яе ствараў. Мы цяпер жывем у такія часы, калі прэзідэнт мае права прымаць дэкрэты, якія як закон. А закон павінен быць калектыўнай працай, і апаненты ў яго павінны быць, ён павінен абмяркоўвацца. Адзін чалавек, нават калі ён самы разумны, не ў стане прыняць добры закон.

— Калі Вы ўспомнілі пра дэкрэты, то што думаеце пра дэкрэт №3?

— Гэта недапрацаваны дакумент, які супярэчыць Канстытуцыі. Нават сама ўлада прызнае, што ён недапрацаваны. Дык навошта было яго прымаць?

Родная хата Мечыслава Грыба ў вёсцы Савічы Дзятлаўскага раёна

— Цяпер па краіне праходзяць пратэсты супраць дэкрэту №3. Ваша меркаванне як былога кіраўніка краіны на гэты конт?

— Згодна з Канстытуцыяй Беларусі, нават з яе рэдакцыяй 1996 года, грамадзяне маюць права на мірныя дэманстрацыі і шэсці, і яны гэта робяць. Але ўлады забараняюць ім гэта, таму адно дзеянне накладваецца на другое. Ужываюцца жорсткія адміністрацыйныя меры, ад якіх, на жаль, пакутуюць простыя людзі. Вось, напрыклад, пра дэманстрацыю, якую хочуць правесці на Дзень Волі, 25 сакавіка, то гэта гістарычная дата, і хай людзі выходзяць і адзначаюць. Чаму гэта трэба забараняць? Але ў людзей цяпер столькі пытанняў да ўладаў, што яны будуць пратэставаць, бо яны людзі, яны маюць на гэта права. Канстытуцыяй гэта ім дазволена.

— Мечыслаў Іванавіч, што Вы пажадаеце землякам у Дзень Канстытуцыі?

— Жадаю ўсім сваім землякам з Дзятлаўшчыны і Слонімшчыны моцнага здароўя і каб ім хоць крыху пашчасціла!

Фота з архіва "ГС"

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments