Погода в Слониме:Погода на неделю:
-1..-3
EUR - 2.398 BYN
USD - 2.03 BYN
RUB - .03478 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спадчына
569

Слонімскія сяляне дэманстратыўна пакінулі царкву: не спадабаліся казанні на чужой мове

25.03.2017 Беларускамоўная газета "Сялянская ніва" (№3 ад 18 красавіка 1926 года) пісала пра ўсплёск нацыянальнай свядомасці праваслаўных беларусаў, жыхароў мястэчка Казлоўшчына Слонімскага павету. Зацемка так і называлася — "Нацыянальная дэманстрацыя беларусаў".

У нядзелю — першы раз, мусіць, як стаіць мястэчка, — можна было бачыць цікавае з`яўленне нацыянальнай свядомасці праваслаўных беларусаў: падчас казання расейскага з царквы дэманстратыўна выйшаў увесь народ, акрамя жанчын, паведамляў у рэдакцыю "Сялянскай нівы" аўтар пісьма Каліна.

На выхадзе чуліся пратэсты: "Мы беларусы, чытай беларускія казанні, а не расейскія, не разумеем!"

Народ сабраўся на вуліцы і доўга, узбураны, абмяркоўваў учынкі папа, "вядомага беларусаеда".

У сувязі з гэтым была пададзена скарга епіскапу. Абурэнне сярод вернікаў не спыняецца. "Мусіць, папу, не чакаючы, прыйдзецца ўцякаць, забраўшы свае манаткі, пад скрыдлы епіскапа ці паліцыі", — з іроніяй завяршаў свой ліст у рэдакцыю слонімец.

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments