Погода в Слониме:Погода на неделю:
+5..+7
EUR - 2.046 BYN
USD - 1.876 BYN
RUB - .0331 BYN
АИ-92 — 1.11 руб.
АИ-95 — 1.19 руб.
ДТ — 1.23 руб.
Газ — 0.62 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 180.10 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 15%
Літаратура
64

Дом на вуліцы Ясеніна

18.04.2017

Малюнак Яўгена ІВАНОВА

Нярэдка чую, як людзі кажуць, што хацелі б вярнуцца ў сваё дзяцінства. Калі так, то, відаць, добра ім жылося. Я не хачу. Бацька мой памёр рана, а мама да таго распілася, што я спазнаў і холад, і голад. Калі прыйшла пара ісці ў школу, мяне забралі ў дзіцячы дом. Не дай бог нікому зведаць, што такое казённы дом, казённая ласка чужых людзей.

За адзінаццаць гадоў, што там правучыўся, мама ні разу не паказала вачэй. Не прывезла нават жменькі цукерак. Да іншых дзяцей, бывала, бацькі прыязджалі. Хоць спітыя, хоць бамжаватыя з выгляду. Трэба было бачыць, якім шчасцем свяціліся тады дзіцячыя вочкі, з якой радасцю абдымалі яны сваіх татаў і матуль. І пачастункі, што прывозілі ў аблезлых цэлафанавых пакетах, былі для іх такімі смачнымі! Я не мог на гэта глядзець. Хаваўся ў нашым старым садзе і плакаў, пакуль хапала слёз...

Памятаю, на выпускным вечары дырэктар Кіра Васільеўна падышла да мяне і сказала:

— Ігар, ты ўжо дарослы, і я хачу адкрыць таямніцу: у цябе ёсць малодшы брацік. Рос у дзіцячым доме, што ў суседнім раёне, а тры гады таму яго ўсынавілі. Завуць Лёшам. Не скажу, дзе жыве, бо сама не ведаю. А калі б і ведала, то не маю права: такое караецца па законе, крымінальную справу завядуць. Жыццё доўгае, пачакай, пакуль брацік стане дарослым, можа, ён сам захоча цябе знайсці. Прыёмныя бацькі паўналетняму скажуць, што ў яго ёсць ты. Так што набярыся цярпення і чакай. А не, дык і сам потым пашукаеш...

Я скончыў універсітэт, маю добрую працу, якая прыносіць вялікі даход. Бяссоннымі начамі думаў пра малодшага браціка, але шукаць яго не спрабаваў. Акрамя ўсяго іншага, баяўся пакрыўдзіць тых цудоўных людзей, якія ўзялі яго ў сваю сям`ю, выгадавалі, выпеставалі. І вось аднойчы дзяўчына, якая разам са мной працавала ў фірме, сказала:

— Ігар, я прачытала ў інтэрнэце, што цябе шукае малодшы брат. Сёлета ён заканчвае медыцынскі ўніверсітэт.

Не памятаючы сябе ад шчасця, я неўзабаве звязаўся з Алёшам, і мы дамовіліся сустрэцца.

— Толькі не ў горадзе, паедзем да мяне дадому, я пазнаёмлю цябе з мамай і татам. Убачыш, якія гэта добрыя людзі. А яшчэ ў мяне ёсць сястрычка...

— Таксама ўдачарылі?

— Мама нарадзіла яе праз год пасля таго, як усынавілі мяне. Уяўляеш, трынаццаць гадоў не магла нарадзіць, а тут на табе! Дзяўчына такая прыгажуня! Паступіла ў медыцынскае вучылішча, будзе мая калега.

Пагодлівым летнім днём мы з братам суст­рэліся на мінскім чыгуначным вакзале, бо да той вёскі, дзе жывуць яго баць­кі, трэба ехаць амаль дзвесце кіламетраў.
— Ну,  як табе жылося ў сям’і? — спытаў я, калі селі ў вагон.

— Дык відаць жа! — з радаснай усмешкай сказаў Алёша. — Бачыш, я не які-небудзь заморак, а спартсмен, боксам займаюся. Тата за дваццаць кіламетраў вазіў мяне ў райцэнтр у спартыўную секцыю. Я і музычную школу закончыў на выдатна. Кажуць, падаваў надзеі ў музыцы, але найбольш вабіла медыцына.
Высокі, дужы, Алёша час ад часу праводзіў рукой па чорным вожыку валасоў. Відаць, у яго была такая звычка, ён рабіў гэта машынальна. Твар прыгожы, авальны, цёмна-шэрыя вочы. Ну, галівудскі акцёр, дый годзе!

— Наша вуліца Ясеніна блізка ад станцыі, а дом відаць адсюль — высокі, памаляваны ў светла-жоўты колер, — паведаміў, як выйшлі з цягніка.
Відаць, Алёша сказаў сваім, што мы прыедзем, і ля варот ужо сустракалі невысокая прывабная жанчына ў квяцістай сукенцы, мужчына з густой кучмай сівых валасоў. А дзяўчына! Боская краса! Невысокага росту, русавалосая, вочы сінія, як жнівеньскае неба.

— Вераніка, — прамовіла сарамліва, працягнуўшы мне лодачкай вузкую далоньку. — Рада, што ў мяне ёсць яшчэ адзін брацік.

Я стаяў не раўнуючы як асталоп, не мог паварушыцца і міргнуць, гэтак зачаравала яе прыгажосць.
Калі, падсілкаваўшыся, мы ўтраіх пайшлі палюбавацца мясцовай рачулкай, я неўпрыкмет штурхаў Алёшу локцем, маўляў, чаго ты з намі цягнешся, і глядзеў такімі пакутлівымі вачамі, што ён нарэшце зразумеў, што я хачу пабыць з Веранікай адзін на адзін.

— Ладна ўжо, — засмяяўшыся, шапнуў брат. — Бачу, проста згараеш ад кахання. Чаго добрага, яшчэ рачулку падпаліш.
— Дачушка, сынок, дзе ж вы так доўга блукалі? — сустрэла на падворку яе мама. — Ужо вячэраць пара...

У той прыгожы дом на вуліцы Ясеніна я прыяз­джаў кожны тыдзень на працягу двух гадоў, а потым мы з Веранікай пажаніліся. Праз два месяцы падорым маме і тату першага ўнука. А дзядзька Алёша будзе яму хрышчоным бацькам...

З пашанай, Ігар Валянцінавіч

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments