Погода в Слониме:Погода на неделю:
+7..+9
EUR - 2.051 BYN
USD - 1.875 BYN
RUB - .03309 BYN
АИ-92 — 1.11 руб.
АИ-95 — 1.19 руб.
ДТ — 1.23 руб.
Газ — 0.62 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 180.10 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 15%
В мире
446

Як прэзідэнт школьнікаў дадому падвёз

17.04.2017 Ісландскія СМІ паведамляюць пра здарэнне, якое адбылося днямі з прэзідэнтам Гудні Ёханэсанам. А гісторыя наступная: двое хлопчыкаў — Трыстан Элмарсан і Сёльві Магнусан — пайшлі ў басейн Лаўгардалслаг у Рэйк'явіку. Пасля заняткаў іх мела забраць з басейна мама Трыстана. Аднак жанчына спазнялася, бо мела важныя справы, і хлопцы сядзелі і чакалі.

 

icelandmonitor.mbl.is

Тым часам у басейне прэзідэнт Ёханэсан уручаў дзяржаўныя ўзнагароды. Пасля цырымоніі 13-гадовы Трыстан, смялейшы з хлопцаў, падышоў да кіраўніка краіны і запытаў у яго, ці не мог бы ён падвезці іх дадому, бо мама спазняецца. Прэзідэнт адказаў: «Ок, не праблема» і паабяцаў закінуць на прэзідэнцкай машыне.

Пазней маці Трыстана Ракель расказала журналістам, што сын ёй патэлефанаваў і сказаў, маўляў, мама, не спяшайся, мяне дамоў вязе прэзідэнт. «Я думала, што ён жартуе», кажа жанчына. Аказалася, што гэта не жарт

«Дзе б у свеце гэта яшчэ адбылося, калі б не ў Ісландыі і з прэзідэнтам Гудні. Ён бясцэнны!» — рэзюмавала Ракель.

Больш за тое, прэзідэнт Ісландыі не толькі падкінуў падлеткаў дадому, але й зрабіў з імі здымак на памяць. А хлопчыкі зрабілі відэа з машыны.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments