Погода в Слониме:Погода на неделю:
+5..+7
EUR - 2.046 BYN
USD - 1.876 BYN
RUB - .0331 BYN
АИ-92 — 1.11 руб.
АИ-95 — 1.19 руб.
ДТ — 1.23 руб.
Газ — 0.62 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 180.10 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 15%
Происшествия
351

Слонімскія падлеткі здзейснілі сёлета 10 злачынстваў

20.04.2017 У Слонімскім раёне назіраецца рост падлеткавай злачыннасці. За першы квартал гэтага года слонімскія падлеткі здзейснілі 7 крадзяжоў, 2 несанкцыянаваныя доступы да камп'ютарнай інфармацыі і 1 хуліганства.

Фота bykhov.by

Як паведамляецца ў дакуменце для СМІ за подпісам начальніка інспекцыі па справах няпоўнагадовых Слонімскага РАУС Андрэя Пракурата, за першы квартал 2017 года чатыры няпоўнагадовыя слонімцы здзейснілі 10 злачынстваў (для параўнання: за аналагічны леташні перыяд двое няпоўнагадовых здзейснілі два злачынствы). Сярод іх 7 крадзяжоў (+5 да аналагічнага леташняга паказчыка), 2 несанкцыянаваныя доступы да кампю`тарнай інфармацыі (+2 да аналагічнага леташняга паказчыка) і 1 хуліганства.

У Слоніме злачынствы падлеткамі, як адзначаюць праваахоўнікі, былі здзейсненыя пераважна ў карыслівых мэтах. Выключэнне складае толькі адзін факт хуліганства.

На ўліку ў ІСН на момант здзяйснення злачынства стаяла 2 няпоўнагадовых.

Праваахоўнікі прааналізавалі час і дні тыдня, калі падлеткі здзяйснялі злачынствы. Так, па два злачынствы адбылося ў чацвер і нядзелю, па адным — у аўторак, сераду і суботу. Сем злачынстваў было здзейснена ў начны час, пасля 22 гадзін. Па трох выпадках дзень тыдня і час не ўстаноўлены.  

Сем злачынстваў адбылося ў цэнтры Слоніма, адно — у мікрараёне Тэкстыльшчык, яшчэ два — пры дапамозе выкарыстання інтэрнэту — здзейсніў жыхар Століна Брэсцкай вобласці.

Паводле праваахоўнікаў, здзяйсненню злачынстваў падлеткамі садзейнічала адсутнасць кантролю бацькоў за іх паводзінамі, бескантрольнасць з боку старэйшых наведвання дзецьмі сайтаў, а таксама нежаданне саміх маладых людзей, якія стаялі на ўліку ў ІСН, станавіцца на шлях выпраўлення.

Удзельная вага злачынстваў няпоўнагадовых у Слонімскім раёне склала 12,3% пры сярэднеабласным 4,4%.

Рост падлеткавай злачыннасці назіраецца, акрамя як у Слонімскім раёне, у Кастрычніцкім раёне Гродна, Гродзенскім, Лідскім, Ашмянскім раёнах. Высокі ўзровень падлеткавай злачыннасці зарэгістраваны таксама ў Бераставіцкім раёне.  

Для прафілактыкі правапарушэнняў у падлеткавым асяроддзі з 18 да 22 красавіка ў Слонімскім раёне праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Падлетак".

Падлеткавая злачыннасць у Слоніме ў I квартале 2017 года
Create pie charts

Інфаграфіка аўтара

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments