Погода в Слониме:Погода на неделю:
+17..+19
EUR - 2.173 BYN
USD - 1.934 BYN
RUB - .03257 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Літаратура
Малюнак Яўгена Іванова
Сонька і Кірэеўна
Накрыўшыся лёгкім пакрывалам жнівеньскай ночы, Стайкі спалі. Сонька Кажамяка, высокая, худая, з рэчавым мяшком за плячамі мінула вёску і за апошняй хатай павярнула налева. Да роднага хутара аставалася метраў чатырыста, не болей. Яна не была тут амаль пяцьдзесят гадоў, але трапіла б нават з завязанымі вачамі.
Малюнак Яўгена Іванова
Чужы білет
— Каго там прыперла да ўсходу сонца? — бубніў Міхась Дымовіч, уступіўшыся ў тапкі і шаркаючы да дзвярэй. — Як хто чужы, то не адчыняй, бо ці мала каго цяпер носіць па свеце, — перасцерагла, прысеўшы на ложку, жонка Маруся. — Хацела яшчэ крыху паспаць, дык хіба дадуць? — Выбачайце, што разбудзіў, — пачуўся ад дзвярэй зычны голас Міхасёвага брата Антона. — У камандзіроўку еду на два тыдні, а сёння розыгрыш латарэйных білетаў. Праверце, калі ласка, можа, там машына?
Сымоніха
— Праўду кажуць, што радасць і гора побач ходзяць, — выціраючы ражком хусцінкі заплаканыя вочы, мовіла Броня Калядовіч вясковым бабам, што прыйшлі выпраўляць у апошні шлях Сымона Сухалеціка. Усе стаялі ля варот, бо з хаты вось-вось павінны былі вынесці нябожчыка.
Абы дзень да вечара
Калі нехта лічыць, што праца ў дзяржаўных арганізацыях цяпер карэнным чынам адрозніваецца ад працы савецкіх часоў, то глыбока памыляецца. У тым нядаўна ўпэўніўся сам.
У Слоніме надрукавалі чарговы паэтычны лісток Зьніча — «...Апошняму славяніну...»
Літаб`яднанне «Крэсіва» красавіком 2017 года датавала выпуск свайго паэтычнага лістка пад назвай «...Апошняму славяніну...» аўтарства Зьніча.
Выйшла відэа на верш слонімскага паэта прысвечанае Курапатам
29 красавіка застаецца роўна паўгода да сумнай даты — 29 кастрычніка 2017 года, калі міне 80 гадоў з той ночы, калі ў мінскай унутранай турме НКУС "амерыканцы" былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты Беларусі — літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы. Падобнага не ведае гісторыя ніводнай іншай еўрапейскай краіны.