Погода в Слониме:Погода на неделю:
+20..+22
EUR - 2.291 BYN
USD - 1.944 BYN
RUB - .03285 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
1124

У Слонімскім райвыканкаме прайшоў круглы стол (абноўлена)

19.04.2017 Сёння ў Слонімскім райвыканкаме прайшоў круглы стол, на якім прысутнічалі раённыя ўлады, кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў і прадстаўнікі грамадскасці. Трэба адзначыць, што падобная сустрэча з ўдзелам прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый у райвыканкаме прайшла ўпершыню. Размова пра сацыяльна-эканамічнае становішча ў раёне цягнулася тры з паловай гадзіны.

За круглым сталом

 

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Алег Таргонскі. Кіраўнік раёна расказаў пра сітуацыю, якая склалася цяпер на Слонімшчыне, і запрасіў да яе абмеркавання.

У зале

Пасля Таргонскага выступіў намеснік старшыні Уладзіслаў Гершгорын, які распавёў пра справы ў эканоміцы раёна.

Уладзіслаў Гершгорын

Затым слова ўзяла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама насельніцтва Іна Назарэнка, якая расказала пра сітуацыю на рынку працы. Паводле чыноўніцы, цяпер на будаўніцтве Астравецкай АЭС працуюць 22 слонімцы, якія атрымалі гэтую работу праз кірмашы працы, што час ад часу ладзяцца ў Слоніме.

Іна Назарэнка

Прысутным паказалі фільм пра развіццё прадпрымальніцтва ў раёне, а таксама на гэтую тэму выказалася начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Валянціна Мурашка.

Валянціна Мурашка расказвае пра прадпрымальніцтва

Грамадскі актывіст Віталь Ешану адзначыў, што добра было б захаваць такі фармат сустрэч у выканкаме, калі прысутнічаюць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, і надалей. Алег Таргонскі адказаў, што гэтая прапанова будзе прапрацоўвацца і, магчыма, такія сустрэчы будуць ладзіцца раз у паўгода.

У другім радзе злева сядзяць Віктар Марчык і Віталь Ешану

На пытанне: чаму з 2012 года пустуе былы будынак міліцыі ў цэнтры горада, Валянціна Мурашка адказала, што прадпрымальнік з Расіі Яршоў, які купіў гэты будынак, цяпер распрацоўвае праект па яго рэстаўрацыі. Адкрыццё там гандлёвага цэнтра, як планавалася, ускладняецца яшчэ і тым, што побач знаходзіцца ажыўленая праезджая частка дарогі, лічы, у цэнтры горада, адзначыла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама.

Фарматам круглага стала не прамінулі скарыстацца прадстаўнікі слонімскіх філіялаў банкаў, каб сказаць, што яны заўсёды рады нам прадставіць свае паслугі.

Аб падаткаабкладанні ў цяперашні час прысутным паведаміла ў сваім выступленні начальнік Слонімскай падатковай інспекцыі Алена Міско.

Аб падаткаабкладанні расказвае Алена Міско

Дырэктар ААТ "Слонімскі водаканал" Васіль Шкодаў у сваім выступленні адзначыў, што іх бутыляваная вада на выставе ў Расіі атрымала залаты медаль і цяпер прапрацоўваецца пытанне аб пастаўках слонімскай вады ў школы Ніжняга Ноўгарада. Таксама дырэктар водаканала сказаў, што вядуцца перамовы аб экспарце слонімскай бутыляванай вады ў Саудаўскую Аравію.

Васіль Шкодаў

Васіль Шкодаў

Прадпрымальнік Раман Гіль заявіў, што яго тэкстыльнае прадпрыемства цяпер гатова прыняць на працу шмат швачак.  

Раман Гіль

Раман Гіль

Старшыня мясцовага грамадскага аб`яднання "СлонімКаналАгінскага" Іван Вадэйка ў сваім выступленні паведаміў, што на рахунак арганізацыі паступіла ўжо 300 мільёнаў (недэнамінаваных) рублёў ахвяраванняў, якія будуць патрачаны на праект добраўпарадкавання канала Агінскага ў Слоніме ад гарадскога парку да Баранавіцкага моста.

Іван Вадэйка

Іван Вадэйка

Грамадскі актывіст Алесь Масюк у сваім выступленні цікавіўся пытаннямі занятасці слонімцаў. У прыватнасці, ён падымаў пытанне пра тое, ці ведаюць мясцовыя ўлады, колькі чалавек будзе звольнена з прадпрыемстваў горада, калі прагучала лічба пра працаўладкаванне 300 слонімцаў на новыя працоўныя месцы. 

Алесь Масюк другі злева

Віктар Марчык

Віктар Марчык

Падводзячы вынікі круглага стала, кіраўнік раёна адзначыў, што размова атрымалася канструктыўнай для ўсіх і такія сустрэчы будуць ладзіцца і далей.

Фота аўтара

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments