Погода в Слониме:Погода на неделю:
+15..+17
EUR - 2.091 BYN
USD - 1.859 BYN
RUB - .03322 BYN
АИ-92 — 1.11 руб.
АИ-95 — 1.19 руб.
ДТ — 1.23 руб.
Газ — 0.62 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 180.10 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 15%
Войди в историю своего города
241

Маці Божая Жыровіцкая яднае беларусаў

14.05.2017 У слонімскім касцёле святога Андрэя 7 траўня прайшлі ўрачыстыя набажэнствы ў гонар Маці Божай Жыровіцкай, якая лічыцца заступніцай Беларусі. У гэты дзень у касцёле сабралася шмат людзей, было мноства дзетак.


На святочнай імшы прысутнічалі як рымакаталікі, так і грэкакаталікі (уніяты), бо Маці Божая Жыровіцкая лічыцца своеасаблівым сымбалем яднання паміж хрысціянскімі цэрквамі.

Пасля завяршэння набажэнства карэспандэнт «ГС» задаў некалькі пытанняў грэкакаталіцкаму дыякану Вячаславу з Івацэвічаў:

— Матка Боская Жыровіцкая — святая як для праваслаўных, так і для каталікоў. Ці ёсць уніяцтва яднаннем паміж хрысціянскімі канфесіямі?

— Гэтае пытанне дыскусійнае, розныя меркаванні можна знайсці. Але мы, уніяты, лічым, што мы можам паказаць узор яднання.

— Многія гісторыкі і даследчыкі лічаць, што грэкакаталіцтва заўсёды было нацыянальнай рэлігіяй беларусаў. Вы як уніяцкі святар згодны з гэтым?

— Ёсць такое меркаванне, і я ў нейкай меры згодны, можна знайсці шмат элементаў беларушчыны ў грэкакаталіцтве.

— Як Вы думаеце, унія на тэрыторыі Беларусі будзе пашырацца і вяртаць свае страчаныя гістарычныя пазіцыі?

 — Будзем спадзявацца, што так і будзе.

 — Што Вы хочаце сказаць слонімцам у дзень свята іконы Маці Божай Жыровіцкай?

 — Можна выкарыстаць гэты момант і павіншаваць парафію слонімскую, якая апякуецца гэтым абразом, што знаходзіцца ў касцёле святога Андрэя і быў каранаваны папам рымскім. І тут хочацца згадаць малітву, якую мы сёння падчас імшы спявалі і ў якой ёсць радок: «Ты ёсць гонар для свайго народа». Вось і абраз Маці Божай Жыровіцкай — гонар для ўсяго нашага народа.

Фота аўтара

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments