Погода в Слониме:Погода на неделю:
+13..+15
EUR - 2.337 BYN
USD - 1.945 BYN
RUB - .0339 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Проблема
330

Для слонімскіх прадпрымальнікаў вада сёлета падаражала больш як у пяць разоў

10.05.2017 Паводле рашэння Гродзенскага аблвыканкама №733 ад 21.12.2016 года, за адзін кубаметр вады слонімскі індывідуальны прадпрымальнік мусіць цяпер плаціць 4,41 рубля замест леташніх 0,7809 рубля. Такім чынам, за 10 кубаметраў вады ІП са Слоніма павінен заплаціць цяпер 44,1 рубля.

А без вады — і ні туды і ні сюды


 

Для параўнання: у Дзятлаве вада абыдзецца прадпрымальніку ў 1,75 рубля за кубаметр, у Іўі — 1,93, у Карэлічах — 1,77, у Мастах — 2,26, у Астраўцы — 2,30, у Навагрудку — 1,73, у Лідзе — 1,16, у Скідзелі — 2,00, у Ваўкавыску — 3,31, у Зэльве — 3,08 рубля за кубаметр.

Атрымаўшы жыроўкі, у якіх сказана, што з 1 красавіка 2017 года плаціць за ваду патрэбна па новых тарыфах, некаторыя слонімскія прадпрымальнікі падзяліліся гэтай сумнай для сябе навіной з сябрам рады РГА «Перспектыва» Віктарам Марчыкам.

— Я параіў людзям напісаць калектыўны ліст у Гродзенскі аблвыканкам з просьбай па­тлумачыць, чаму так рэзка выраслі для іх тарыфы на ваду і па магчымасці прасіць, каб абласныя ўлады перагледзелі гэтае рашэнне ў бок зніжэння коштаў на ваду для Слоніма. А далей ужо будзем тут дзейнічаць зыходзячы з таго, якім будзе адказ з аблвыканкама, — пракаментаваў у размове з карэспандэнтам «ГС» сітуацыю Віктар Марчык.

Адна з мясцовых ІП, Вольга, сказала карэспандэнту «ГС», што пакуль не прыйдзе адказ з Гродзенскага аблвыканкама на іх ліст, асабіста яна плаціць за ваду па новых коштах не будзе.

Калі Гродзеншчыну параўнаць па кошце вады для прадпрымальнікаў, напрыклад, з Міншчынай, то самая дарагая вада там у Маладзечне — 2,1368 рубля за адзін кубаметр.

Фота з архіва «ГС»

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments