Погода в Слониме:Погода на неделю:
+15..+17
EUR - 2.091 BYN
USD - 1.859 BYN
RUB - .03322 BYN
АИ-92 — 1.11 руб.
АИ-95 — 1.19 руб.
ДТ — 1.23 руб.
Газ — 0.62 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 180.10 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 15%
Новости
569

У Слоніме пашырылі пляж

19.05.2017 На тэрыторыі гарадскога пляжа на Лабазоўскім возеры ў Слоніме нядаўна працавала тэхніка мясцовага дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства. Дарожнікі здымалі і вывозілі травяны дзірван ды добраўпарадкавалі тэрыторыю.

На пляжы ўсё прыбрана і пафарбавана

— Мы добраўпарадкавалі ўжо тэрыторыю на пляжы Лабазоўскага возера і павялічылі пясчаную зону для адпачынку людзей. Цяпер засталося толькі пакасіць траву — і пляж гатовы прыняць адпачывальнікаў, — пракаментаваў сітуацыю дырэктар Слонімскага дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства Сяргей Жыліч.

Пафарбавалі нават прычал ратавальнікаў

У чацвер, 18 траўня, на пляжы блішчэлі новай фарбай лаўкі, раздзявалкі ды іншая пляжная інфраструктура, а з людзей адпачывалі толькі некалькі рыбакоў з вудамі. Але можна не сумнявацца, слонімцы ацэняць працу камунальнікаў сваёй масавай прысутнасцю на павялічаным пляжы, як толькі дазволіць надвор`е.

Пляж чакае

Тэрыторыю для адпачывальнікаў павялічылі

У работніцы камунальнай службы быў абед

У чаканні пляжнага сезону-2017

У чацвер на пляжы адпачывалі толькі рыбакі

Пляжны сезон-2016

Фота аўтара і з архіва «ГС»

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments