Погода в Слониме:Погода на неделю:
+15..+17
EUR - 2.091 BYN
USD - 1.859 BYN
RUB - .03322 BYN
АИ-92 — 1.11 руб.
АИ-95 — 1.19 руб.
ДТ — 1.23 руб.
Газ — 0.62 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 180.10 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 15%
Новости
204

«Ноч музеяў» вяртаецца ў Слонім

19.05.2017 20 траўня з 19.00 да 22.00 гадзін у Слонімскім раённым краязнаўчым музеі будзе праходзіць акцыя «Ноч музеяў» пад назвай «Творчасць без межаў».

Ноч музеяў – 2016

У гэты вечар у выставачнай зале адбудзецца прэзентацыя выстаўкі «Невычэрпная крыніца таленту». Пасля гэтага майстар-клас па вырабе мадэляў машын, макетаў замкаў і музычных інструментаў правядзе Ігар Адасік.

У зале, дзе праходзіць выстава «Бывай, мільянер!», будзе працаваць імправізаванае кафэ савецкіх часоў, дзе кожны наведвальнік зможа пачаставацца прадукцыяй Слонімскага хлебазавода.

У асноўным будынку музея (пл. Леніна, 1) маленькіх наведвальнікаў чакае сустрэча з экзатычнымі жывёламі і бытавой тэхнікай мінулых часоў. Пасля будзе магчымасць паглядзець невялікі дыяфільм.

У 20.00 у гэтай жа зале пройдзе канцэрт «Мелодыі мінулых гадоў», на якім у выкананні вядомага слонімскага мастака Казіміра Куляша прагучаць любімыя песні
80-х гадоў.

Фота з архіва «ГС»

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments