EUR - 2.373 BYN
USD - 2.012 BYN
RUB - .03429 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
125

Выйшаў пяты нумар электроннага краязнаўчага бюлетэня «Слонімскі край»

19.05.2017 У травеньскім нумары «Слонімскага краю» распавядаецца пра жыццё, творчасць і трагічны сыход мясцовага скульптара Леаніда Богдана ў артыкуле Сяргея Чыгрына "Ён хацеў упрыгожыць Слонім". Пра знойдзеныя нядаўна ў архівах замежжа карты-планы слонімскага замка XVIII стагоддзя распавядае Сяргей Ёрш. І яшчэ шмат пра што з мінуўшчыны нашага краю цікава чытаецца ў гэтым краязнаўчым выданні.

"Слонім да прыходу немцаў быў перапоўнены. З`явілася тады шмат савецкіх грошай. Я сам атрымліваў 900 рублёў у месяц за свае гадзіны працы ў школе з неадукаванымі дарослымі і з навабранцамі ў Чырвоную армію", — чытаем, напрыклад, успаміны пра даваенны Слонім Аляксандра Асіпчыка ў яго артыкуле "Мой Слонім".

А вось як у артыкуле Сяргея Ярша "У слонімскай турме палітвязні выратаваліся ад расстрэлу" пра пачатак вайны распавядае адзін з вязняў колішняй тутэйшай турмы: "Канец майго знаходжання ў турме надышоў у чэрвені 1941 г. Нас здзівіла, што ўпершыню ў турме было выключанае ўсё святло. На трэці дзень увечары (гэта быў трэці дзень вайны) нас выводзілі па адным з розных камераў. Мы стаялі ў калідоры перад турэмным бюро, дзе яшчэ раз праверылі асабістыя дадзеныя. Быў зачытаны прысуд: "Па ўказу Савецкага Саюза, па артыкуле такім і такім... — на расстрэл". Пасля нас выводзяць на двор, сталі мы пад сцяной насупраць уваходу. Пасля прыйшла група для расстрэлу нас, пачалі рыхтаваць зброю і ў гэты час пачаўся паветраны бой самалётаў над намі. Яны кінулі бому ў нас? і разбурыла сцяну. Савецкія салдаты ўцяклі і схаваліся ад бамбёжкі ў канавы... Мы выйшлі праз сцяну".

Яшчэ адзін артыкул Сяргея Ярша (які, дарэчы, з`яўляецца рэдактарам гэтага выпуску бюлетэня) "Як на Замосці ў Слоніме ў 1652 годзе збілі маскоўскага пасла" таксама не павінен пакінуць раўнадушным сапраўднага слонімца дый наогул аматараў гісторыі роднага краю.

Спампаваць

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments