Погода в Слониме:Погода на неделю:
+13..+15
EUR - 2.337 BYN
USD - 1.945 BYN
RUB - .0339 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
145

Банк ВТБ акажа дапамогу дзіцячаму аддзяленню бальніцы ў Слоніме

19.05.2017 У рамках карпаратыўнай дабрачыннай праграмы «Свет без слёз» ЗАТ Банк ВТБ сёлета акажа фінансавую дапамогу дзіцячаму аддзяленню Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Сучаснае абсталяванне для выходжвання нованароджаных дзяцей у Слонимскай ЦРБ

— Банк прапанаваў дзіцячаму аддзяленню дапамогу ў памеры 8 тысяч рублёў, ці 80 мільёнаў рублёў недэнамінаваных. Што будзе набыта за гэтыя грошы, будзем глядзець пасля іх паступлення. Магчыма, на іх будзе куплена нейкае недарагое медыцынскае абсталяванне, расходныя матэрыялы, а магчыма, упрыгожым за іх дзіцячыя палаты, — сказала "ГС" галоўны доктар Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы Галіна Маісеенкава ў тэлефоннай размове.   

Як паведамляе прэс-служба банка, акрамя як дзіцячаму аддзяленню ў Слоніме, Банк ВТБ акажа фінансавую падтрымку дзіцячым бальніцам у Асіповічах і Светлагорску.

Слонімскія медыкі

Дабрачынная праграма "Свет без слёз" была створана ў 2003 годзе з ініцыятывы Банка ВТБ з мэтай падтрымкі ўстаноў дзіцячай аховы здароўя, дзяцей-сірот і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У рамках праекта банк фінансуе набыццё медыцынскага абсталявання, лекаў і расходных матэрыялаў для дзіцячых аддзяленняў і бальніц краіны, а таксама арганізуе забаўляльныя праграмы для дзяцей.  

За час правядзення праграмы Банк ВТБ фінансава падтрымаў медустановы ў 17 гарадах рэспублікі. Агульны аб`ём накіраваных на рэалізацыю праекта сродкаў склаў больш за 100 000 рублёў (1 мільярд да дэнамінацыі).

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments