Погода в Слониме:Погода на неделю:
+13..+15
EUR - 2.337 BYN
USD - 1.945 BYN
RUB - .0339 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Проблема
346

У Слоніме на вуліцы Баграціёна зноў пара рамантаваць пешаходную дарожку на мосце

18.05.2017 Асфальт там прасеў, вось-вось зусім праваліцца ўніз у ваду

Яма з відам на возера

Кожны дзень, едучы пасля зімы на ровары на працу і назад па пешаходнай дарожцы праз мост на вуліцы Баграціёна, заўважаеш, як усё большай і большай становіцца там яма ў асфальце. Тым часам дарожна-эксплуатацыйнае прадпрыемства не спяшаецца з рамонтам.

Такая ж сітуацыя назіралася і мінулай вясной. З той розніцай, што тады яма ў асфальтавым пакрыцці ўтварылася з іншага боку. Але і летась гарадскія дарожнікі не спяшаліся з рамонтам, пакуль пра гэтую праблему не напісала "Газета Слонімская". І хоць гэтую пешаходную дарожку праз мост у мінулым годзе падлаталі з двух бакоў, асфальт сёлета пачаў правальвацца на стыку дарожкі з мостам, калі ехаць у кірунку з Лабазоўкі ў горад.

Яма на мосце з кожным днём большае. Там ужо і пешаходы пачалі спатыкацца, а раварысты ўсё часцей перасякаюць гэты ўчастак дарогі праз мост па праезджай частцы, парушаючы тым самым правілы дарожнага руху.

Ехаць на ровары тут ужо страшнавата

Калі дарожнікі плануюць парамантаваць пешаходную дарожку, карэспандэнт "ГС" пацікавіўся ў начальніка дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства Слонімскага ГУП ЖКГ Сяргея Жыліча.

— Ямачны рамонт на вуліцы Баграціёна мы плануем закончыць да канца гэтага месяца. Калі будзем весці там работы, адрамантуем і пешаходную дарожку праз мост, — паабяцаў Сяргей Васільевіч.

А пакуль раварыстам і пешаходам варта быць вельмі ўважлівымі пры перасячэнні моста праз Ісу на вуліцы Баграціёна ў Слоніме.

Лепш ехаць па праезджай частцы, чым па такой дарожцы

Фота аўтара

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments