Погода в Слониме:Погода на неделю:
+15..+17
EUR - 2.265 BYN
USD - 1.942 BYN
RUB - .03304 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спадчына
174

Памешчыца-забойца

02.07.2017 У 1847 годзе ў арыстакратычных салонах Расійскай імперыі была вельмі папулярнай гісторыя пра «мазырскую салтычыху» Ганарыту Стоцкую. Тая вылучалася жорсткасцю ў адносінах да ўласных сялян і нават загадала зварыць у катле цела забітай па яе загадзе шаснаццацігадовай пакаёўкі. Паступова гэтая гісторыя прыелася і знікла, застаўшыся толькі ў архіўных дакументах.

Сцяпан

«Няма праўды мужыку!» — Сцяпан ужо якую гадзіну шукаў адказы на дне кілішка. Час у карчме цягнуўся марудна, а думкі, нягледзячы на колькасць выпітага, ніяк не станавіліся весялейшымі. Адна душэўная цямрэча.

За апошнія сем гадоў Сцяпан Сцепанёнак паспеў нацярпецца крыўды, якую нават Іудзе ў пекле не пажадаеш. Але выстаяў, падтрыманы толькі надзеяй на справядлівасць.

І вось сёння ён даведаўся, што ўсе яго намаганні былі марныя.

— Калі ж мужыцкая праўда будзе пачута? — захмялелы Сцяпан прамовіў свае думкі ўслых, але яны засталіся незаўважанымі для напоўненай падзеленымі на кампаніі людзьмі зале.

— Чаго смуткуеш, добры чалавек? — на плячо лягла моцная рука высокага чалавека, апранутага ў запэцканы кажух. Вясна ўбіралася ў сілу, але травеньская цеплыня яшчэ не адчувалася. Незнаёмец прысеў побач.

— Ды пра лёс свой гаротны, — Сцяпану так хацелася з кім-небудзь пагутарыць, распавесці пра сваё змаганне і незнаёмец быў як раз пад стаць.

Як жа прыемна выгаварыцца, быццам скідваеш крушню камянёў з сэрца. Незнаёмец аказаўся фурманам, накіроўваўся ў родныя Сцяпану Рэмезы. Да таго ж быў добрым слухачом, які не перабіваў, усім сваім выглядам выказваў цікавасць. Ды яшчэ пачаставаў за ўласны кошт некалькімі шклянкамі пеннага віна. Сцяпан не хаваў нічога.

Яшчэ ў чэрвені 1835 года пасля яго доўгіх угавораў сяляне маёнтка Рэмезы напісалі ў земскі суд Мазыра скаргу на сваіх уладальнікаў — Бернарда і Ганарыту Стоцкіх. Суд тады абмежаваўся вуснымі рэкамендацыямі, пасля якіх вяскоўцам стала толькі горш: павялічыліся і без таго вялізныя павіннасці.

Не ў стане далей трываць, 16 верасня 1835 года Сцяпан сам падаўся ў Мазырскі суд і распавёў пра жорсткасці, якія ўчыняюць памешчыкі Стоцкія над уласнымі сялянамі. Яго словы не пакінулі абыякавымі маладога засядацеля Заблоцкага, які выклікаўся праверыць словы селяніна. Тое, што пачуў і пабачыў Заблоцкі, асабліва пра пані Ганарыту Стоцкую, не паддавалася разуменню. Сцяпан памятаў момант, калі Заблоцкі даў яму абяцанне, што больш іх не будуць чапаць, што ўсё зменіцца. Памятаў Сцяпан і тое, як у вёсцы ўпершыню за некалькі гадоў яны адкрыта сабраліся ўсёй грамадой. Як плакалі не толькі жанчыны, але і мужчыны, не верачы таму, што ўсё вось так скончылася. Але нічога не скончылася. Пасля заявы Заблоцкага пра здзекі над сялянамі з боку Стоцкіх, пан Бернард падаў у суд апеляцыю і прымусіў адправіць у Рэмезы іншага засядацеля. Ім стаў Макоўскі, вядомы на ўсю ваколіцу хабарнік і ліслівец. Нядзіўна, што ў Рэмезах нічога дрэннага выяўлена не было. Наадварот, адзначалася празмерная клапатлівасць гаспадароў да сваіх сялян. Пасля такой розніцы ў высновах Заблоцкага перавялі на працу ў іншы ўезд. Але нават пасля гэтага Сцяпан працягваў змаганне. Яно патрабавала значных грошай, якіх прыходзілася пазычаць. І вось на табе, сёння Сцяпан даведаўся, што справа яго прайграная і са Стоцкіх знятыя ўсялякія абвінавачванні.

Язык Сцяпана даўно ўжо заплятаўся, больш гаварыць ён не меў моцы. Не меў сіл і на тое, каб устаць на ўласныя ногі. Але незнаёмец, якога звалі Кастан, цяпер лепшы сябар, падхапіў яго пад пахі, вывеў на вуліцу і паклаў на воз. Сцяпан не супраціўляўся, яму моцна хацелася спаць.

Больш Сцяпана Сцепанёнка ніхто не бачыў.

Працяг будзе

Малюнак Яўгена Іванова

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments