EUR - 2.373 BYN
USD - 2.012 BYN
RUB - .03429 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спадчына
133

Што адбылося ў нашай гісторыі 28 чэрвеня?

28.06.2017 Для многіх жыхароў Беларусі гэтая дата, 28 чэрвеня, нічога не гаворыць, але яна вельмі важная. У гэты дзень у розныя гады адбыліся дзве лёсавызначальныя падзеі ў гісторыі Беларусі.

Па-першае, 28 чэрвеня 1660 года мела месца быць адна з пераломных бітваў вайны 1654-1667 — бітва пад Палонкай (той самай Палонкай, якая месціцца паміж Слонімам і Баранавічамі, і дзе ёсць чыгуначная дарога). У выніку той вайсковай аперацыі аб`яднаныя сілы Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага перамаглі войска Маскоўскай дзяржавы. Бітва скончылася поўным разгромам інтэрвентаў і стала пераломным момантам у доўгай вайне Рэчы Паспалітай супраць Швецыі, казакоў і Расіі.

Памятны камень на месцы бітвы пад Палонкай.

Памятны камень на месцы бітвы пад Палонкай.

Амаль за стагоддзе да гэтага, 28 чэрвеня 1569 года была падпісаная Люблінская унія. З гэтага часу Вялікае Княства Літоўскае аб`ядналася з Каронай Польскай у адну дзяржаву — Рэч Паспалітую Абодвух Народаў з супольным манархам, соймам, замежнай палітыкай і грашыма. Аддзеленымі былі толькі войска, скарб і ўстановы.

Мапа Рэчы Паспалітай

Мапа Рэчы Паспалітай

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments