Погода в Слониме:Погода на неделю:
+13..+15
EUR - 2.337 BYN
USD - 1.945 BYN
RUB - .0339 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
1627

У Слоніме адсвяткавалі афіцыйны Дзень Незалежнасці Беларусі

03.07.2017 Трэцяга ліпеня на Беларусі святкуецца афіцыйны Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Не абмінулі святочныя ўрачыстасці і наш Слонім.

Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак і мітынгу каля вечнага агню. На ўскладанні кветак прысутнічала кіраўніцтва раёна, а таксама дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ала Сопікава.

                                                                  

                                                                  

Далей дзейства перамясціліся на стадыён "Юнацтва". Там слонімцаў павіншаваў са святам наш вядомы зямляк скульптар Іван Міско. Потым выступілі прывабныя дзяўчаты і вясёлыя хлопцы з дзяржаўнага ансамбля песні і танца Рэспублікі Беларусь

Тым часам шматлюдна пачало рабіцца і ў гарадскім парку. Дзеці і дарослыя весела бавілі час, гойдаліся на атракцыёнах, ласаваліся пачастункамі, што прадаваліся ў кропках гандлю. Галоўнай народнай стравай усіх афіцыйных святаў у Рэспубліцы Беларусь з`яўляецца шашлык. А пакуль усё новыя і новыя порцыі шашлыку смажыліся, на паркавай сцэне выступаў духавы аркестр і народныя калектывы Слонімскага і Шчучынскага раёна.

Святочныя імпрэзы па горадзе будуць працягвацца ўвесь дзень. Сачыце за нашым сайтам, інфармацыя будзе абнаўляцца.

Зазначым, што на Беларусі існуе некалькі варыянтаў святкавання Дня Незалежнасці:

1. Афіцыйны, 3 ліпеня, святкуецца з 1996 года. 3 ліпеня 1944 года Мінск быў вызвалены ад нацысцкай акупацыі. Але Гародня, Брэст, Слонім і іншыя гарады заходняй Беларусі яшчэ знаходзіліся ў гэты час пад акупацыяй.

2. 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Гэты дзень быў афіцыйным Днём Незалежнасці Беларусі ў перыяд з 1991-га па 1996 год.

3. 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР набыла канстытуцыйную сілу. У гэты дзень Беларусь афіцыйна стала незалежнай ад СССР.

4. 25 сакавіка 1918 года  Радай БНР была прынятая Трэцяя Ўстаўная грамата , згодна з якой першая беларуская дзяржава — Беларуская Народная Рэспубліка — абвяшчалася незалежнай. 25 сакавіка больш вядомае як "Дзень Волі" і зараз адзначаецца і ўспрымаецца часткай беларускага грамадства і многімі беларусамі на эміграцыі як Дзень Незалежнасці Беларусі.

Фота аўтара, Крысціны САЛАДУХА, Яўгена ВАЛАДШЧУКА
Відэа Яўгена ВАЛАДШЧУКА

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фотогалерея статьи
Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments