Погода в Слониме:Погода на неделю:
+7..+9
EUR - 2.321 BYN
USD - 1.963 BYN
RUB - .03428 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Войди в историю своего города
269

Жыў і працаваў «на разрыў аорты» (працяг)

02.07.2017 Грамадзяніну Слоніма, Леаніду Леанідавічу Богдану, прысвячаецца

З мемарыяльнай дошкай  Іосіфу Стаброўскаму

З мемарыяльнай дошкай Іосіфу Стаброўскаму

Марыў паставіць вялікі герб Слоніма ў цэнтры горада

Леанід Богдан стварыў вялікі герб Слоніма і дзясяткі маленькіх. Марыў вялікі герб Слоніма паставіць у цэнтры горада.

Слонім — адзін са старажытнейшых і прыгажэйшых гарадоў Беларусі. Пасля шматлікіх войнаў, якія пракаціліся праз Слонім, як тая птушка-фенікс, горад кожны раз адраджаўся з попелу. Самымі значнымі перыядамі гістарычнага развіцця нашага горада былі перыяды, звязаныя з Львом Сапегам, вялікім гетманам ВКЛ, канцлерам Вялікага княства Літоўскага, дыпламатам, мецэнатам, слонімскім старастам. Леў Сапега пераўтварыў горад у значны культурны, рэлігійны, прамысловы і палітычны асяродак. Сапега быў адным з галоўных распрацоўшчыкаў выдатнага помніка беларускай мовы і юрыдычнай думкі, Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года, кадэфікацыйнага акту, самага перадавога па тых часах, які вызначаў дзяржаўнае ўладкаванне ВКЛ. Статут стаў узорам для распрацоўкі тагачасных дзяржаўных актаў у Еўропе. Леанід Леанідавіч стварыў памятны знак «Статут ВКЛ 1588» — кнігу з адціснутай далонню. Вось яна, повязь часоў! На думку майстра, памятны знак вельмі да месца быў бы на пляцоўцы каля краязнаўчага музея, побач з ратушай — сімвалам вольнасці. Каб гэты памятны знак існаваў у часы паўстанняў за свабоду і лепшую долю беларускага народа, то, я ўпэўнена, клятву вернасці паўстанцы давалі б, прыкладаючы руку да гэтага Статута.

З пашанай да Агінскіх

У другой палове 18 ст., дзякуючы дзейнасці слонімскага старосты Міхала Казіміра Агінскага, у горадзе з`явіўся важны рачны порт. Славуты ва ўсёй Еўропе «Оперхаўз», творчая апантанасць самога Агінскага — «Гетмана-кларнета» — так яго называлі сучаснікі, як магніт прыцягвалі гасцей з Расіі, Польшчы, Германіі, Чэхіі. Правінцыйны горад пераўтварыўся ў «Палескія Афіны», «Сядзібу музаў», як узнёсла называлі Слонім узятыя ў палон яго прыгажосцю наведвальнікі горада.

У 2014 годзе адчыніў свае дзверы драмтэатр. Гэты адмысловы будынак быў спраектаваны архітэктарам Генадзем Барысавічам Таламанавым. Вытанчанае ўнутранае ўбранства нагадвае сваёй прыгажосцю часы Агінскіх.Тэатр — гонар нашага горада. Вельмі б хацелася, і ўсе падставы для гэтага ёсць, каб тэатру было прысвоена імя Агінскага. Слонімцы даўно называюць яго тэатрам Агінскага. На сцяне тэатра змешчана мемарыяльная дошка з выявай Міхала Казіміра Агінскага, выкананая Леанідам Леанідавічам. Гранітную пліту для гэтага выдзяліў гаспадар слонімскай фірмы «Гранві» Уладзіслаў Іосіфавіч Вількіцкі. Леанід Леанідавіч і Уладзіслаў Іосіфавіч падаравалі мемарыяльную дошку тэатру, тым самым выказалі любоў да свайго горада.

Мемарыяльную дошку, прысвечаную Іосіфу Стаброўскаму, таксама выканаў і падараваў музею Леанід Леанідавіч, як і мемарыяльную дошку, прысвечаную піянеру-партызану Васю Крайняму.

Фота з архіва «ГС»

Працяг будзе

 

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments