Погода в Слониме:Погода на неделю:
+13..+15
EUR - 2.337 BYN
USD - 1.945 BYN
RUB - .0339 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Проблема
365

«Міліцыя не дапамагла вярнуць машыну. Што рабіць?»

02.07.2017 Днямі ў рэдакцыю «ГС» са сваёй праблемай завітаў 65­гадовы слонімскі пенсіянер Уладзімір Верашчавін. Сітуацыя, у якой апынуўся мужчына, падаецца нават крыху дзіўнай. Але праблема ў чалавека застаецца.

Уладзімір Верашчавін у рэдакцыі «ГС»

Уладзімір Верашчавін у рэдакцыі «ГС»

— Летась у лістападзе ў мяне памёр бацька. Я з бацькам не сябраваў. Ён жыў у сваёй хаце ў Слоніме з сужыцелькай. Калі бацька памёр, я быў на пахаванні, а потым паўгода на бацькаў падворак не заходзіў, хоць зарэгістраваны там па месцы жыхарства. Пры жыцці бацька трымаў хатнюю гаспадарку: карову, курэй, у яго была майстэрня, дзе стаялі свідравальны і тачыльны станкі, быў у наяўнасці розны хатні інвентар. У бацькі была таксама легкавая машына «Хонда», на якой ён ездзіў амаль да самай смерці. Карацей, жыў бацька не бедна. І ўсю сваю рухомую і нерухомую маёмасць бацька пісьмова аформіў у спадчыну маёй пляменніцы. Мне, па закону, належала толькі 1/4 частка ад спадчыны бацькі. Але пляменніца адмовілася ад спадчыны на маю карысць. У натарыяльнай канторы аформілі ўсе патрэбныя дакументы, за што я заплаціў пляменніцы грошы, і цяпер з`яўляюся ўжо ўласнікам бацькавай спадчыны. Станкі, хатні інвентар, нават тэлевізары зніклі за паўгода з бацькавай хаты... Ды пра іх я не дбаю. Але і бацькаў аўтамабіль, уладальнікам якога я цяпер з`яўляюся, у гаражы таксама не застаўся. Былая бацькава сужыцелька прыстроіла «Хонду» у двары зусім чужога чалавека. Тэхпашпарт на машыну таксама застаўся ў яе. Я ўжо тры разы пісаў заявы ў міліцыю, каб дапамаглі мне вярнуць маю машыну, сам знайшоў, дзе яна захоўваецца, паказаў міліцыянтам... Не! Кажуць, не можам, бо машына стаіць на прыватным падворку, вось каб яна на вуліцы стаяла — тады іншая справа... Дык што мне рабіць у такой сітуацыі? — шукае кваліфікаванай парады Уладзімір Верашчавін.

Каментар юрыста

Пракаментаваць сітуацыю, у якой апынуўся слонімец, мы папрасілі юрыста­эксперта Леаніда Судаленку.

— Калі ў натарыяльнай канторы аформілі ўсе патрэбныя дакументы аб пераходзе ў спадчыну аўтамабіля, то ў Вас павінна быць адпаведная папера ад натарыуса, якая завецца «Пасведчанне аб праве на спадчыну» («Свидетельство о праве на наследство»), згодна з якой Вы маеце права перааформіць аўто на сваё імя ў ДАІ. У ДАІ для пераафармлення, акрамя тэхнічнага пашпарту, патрэбна прадставіць на агляд само аўто, якое фактычна знаходзіцца ў распараджэнні іншага чалавека. Калі з гэтым чалавекам немагчыма дамовіцца аб добраахвотнай перадачы Вам, як законнаму спадкаемцу дакументаў і самога аўто, то не застаецца нічога іншага, як звяртацца ў суд з патрабаваннем маёмасці з чужога незаконнага валодання. Пасля ўступлення рашэння суда ў законную сілу, у Вас з`явіцца права патрабаваць перадаць Вам як само аўто, так і тэхпашпарт на яго з дапамогай судовых выканаўцаў. А потым ідзіце ў ДАІ, пераафармляйце машыну на сябе, — раіць Уладзіміру Верашчавіну юрыст Леанід Судаленка.

Фота аўтара

 

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments