EUR - 2.373 BYN
USD - 2.012 BYN
RUB - .03429 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
1739

Дзе слонімцы змогуць адшукаць у купальскую ноч папараць-кветку? Праграма свята ў Слоніме

08.07.2017 Масавыя гулянні, прысвечаныя старажытнаму святу Купалля, у вёсках Слонімскага раёна будуць праходзіць 6-8 ліпеня. А ў Слоніме Купалле адсвяткуюць 7 ліпеня.

Купалле ў Слоніме, 2016 год

Згодна з інфармацыяй Слонімскага цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў, у чацвер, 6 ліпеня, у Сялявічах каля клуба ў 20 гадзін адбудзецца свята "Купальскі вечарок". Імпрэзу "Папараць-кветка чароўная", якая пачнецца ў 21 гадзіну, падрыхтавалі работнікі клуба ў Касцянях. Масавае гулянне "Купалле" ў Партызанаўцы збярэ ўсіх ахвотных у чацвер у 22 гадзіны.

На пятніцу, 7 ліпеня, купальскія гулянні запланаваны ў Жыровічах (21:30) і Вялікіх Шылавічах (22:00).

У суботу, 8 ліпеня, падобныя імпрэзы пройдуць у Дзераўной, Дзеравянчыцах і Драпава (20:00), Сурынцы, Навасёлках і Міжэвічах (21:00), Сянькоўшчыне і Васілевічах (22:00).

Жыхары Слоніма будуць мець магчымасць адсвяткаваць Купалле ў гарадскім парку 7 ліпеня.

19:00-19:30 — адкрыццё свята, тэатралізаваны паказ "Купальскія забавы"

19:30-20:00 — конкурс «Плывём на чым патрапіла»

20:30-21:30 — канцэрт творчых калектываў і выканаўцаў Слонімскага раёна

21:30-22:30 — дыскатэка

19:00-22:00 — праца тэатралізаваных падворкаў  

19:00-22:00 — выстава-продаж вырабаў народнай творчасці

20:30-22:00 – спартыўныя сілавыя спаборніцтвы

У гэты час у парку будуць працаваць гандлёвыя аб`екты і гульнявыя атракцыёны.

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments