Погода в Слониме:Погода на неделю:
+2..+4
EUR - 2.378 BYN
USD - 2.014 BYN
RUB - .03392 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Спадчына
302

Памешчыца-забойца

16.07.2017 Заканчэнне. Працяг. Пачатак тут і тут

«Толькі не трэба пла­каць, не трэба прасіць літасці, — пачатак прамовы гаспадыні нічым не здзівіў Аўдоццю, якая ўжо даўно ведала яе напамяць. — Перанясі гэтае выпрабаванне хутка і без нараканняў... Яны ж нічога ў параўнанні з тымі пакутамі, якімі я абавязана твайму прыгожаму тварыку. Я адчуваю невыносныя, пякельныя пакуты з той хвіліны, калі ўпершыню маё сэрца ахапіла атрута рэўнасці».

Апошнія словы дрыжыкамі прабегліся па спіне Аўдоцці. Стоцкая працягвала стаяць на каленях і ціхім голасам, амаль шэптам, загадала ўласнаму мужу і Кастану падысці бліжэй. Фурман паклаў свае рукі на плечы Аўдоцці, а ў гэты час Бернард Стоцкі ўжо раскладваў пруты.

Аўдоцця не супраціўлялася. Яна даўно ведала, што неабходна рабіць, толькі боль у жываце не дазваляў цалкам схавацца ва ўласных думках.
Кастан падвёў дзяўчыну да кольцаў, прымацаваных у падлозе і столі. Спачатку ён звязаў яе рукі, затым ногі. Аўдоцця адчула, як ззаду падышоў пан Стоцкі і дзесьці побач з ім стаіць Кастан, ад наяўнасці якога ў пакоі стала трохі спакайней на душы. Насупраць знаходзілася Пані Стоцкая. Яе вочы быццам свідравалі дзяўчыну, пранікалі ў глыбіню яе самых запаветных думак і не дазвалялі растварыцца ў марах.

Першыя ўдары бізуна былі вельмі кволыя, што адразу ж не спадабалася Пані і яна запатрабавала біць мацней. «Мацней, яшчэ мацней, яшчэ», і тут Аўдоцця не вытрымала, злёгку ўскрыкнуўшы ад невыноснага болю. «Радзей, але мацней».

Стоцкая прагнымі вачамі ўпілася ў пакрытае чырвонымі барознамі цела дзяўчыны, і з відавочнай асалодай слухала рэдкія стогны пакутніцы. Асаблівую радасць у яе выклікалі пырскі кропелек крыві, якія разляталіся па сценах і час ад часу траплялі на яе. У такім выпадку яна ацірала твар насоўкай.
Паступова Аўдоцця ўжо не мела моцы трымацца на нагах, яе цела асела. У гэты момант Стоцкая загадала спыніць катаванні, і асабіста прынесла дзяўчыне вады, дазволіла ёй зрабіць некалькі глыткоў і дала час трохі адпачыць.

— Ведаю, што табе, мая сардэчная, вельмі балюча. Разумею, галубка, што твайму дзявочаму целу невыносна пакаранне. Разумею і тое, што ты, як сціплая дзяўчына, магчыма, саромеешся пры мужчынах агалення гэтага цела, што табе гэта ўсё ўдвая пакутліва. Але што ж тады рабіць, не вінаваць мяне, мая сяброўка. Я цябе берагла і любіла, як дачку, а цяпер душа мая не наедна патрабуе помсты і атрымоўвае асалоду ў ёй: я не магу авалодаць сабою. Не вінаваць мяне». Пасля гэтых словаў і невялікага перапынку, Стоцкая зноў загадала працяг­нуць збіццё Аўдоцці, папярэдне сказаўшы Кастану зняць з дзяўчыны разарваную ад удараў бізуна кашулю, пабарвавеўшую ад крыві.

Толькі цяпер Пані ўказвала, у якія месцы на целе дзяўчыны накіроўваць удары. «Па шыйцы, па плечках, і ножках...» Ужо ўсё цела пакрылася суцэльнымі чырвонымі язвамі і апошнія стогны Аўдоцці растварыліся ў гуку бізуноў. Быў зроблены яшчэ адзін перапынак. На гэты раз Аўдоццю нават адвязалі ад кольцаў, але ўжо праз некалькі хвілін зноў прымацавалі да іх.

Калі ж па целе Аўдоцці ўсё часцей пачалі прабягаць рэфлексіўныя сутаргі, Стоцкая загадала не спыняцца, а наадварот — біць з падвойнаю сілай, часцей наносіць удары па жываце і грудзях, да таго часу, пакуль усё цела Аўдоцці не памкнулася ў адзіны камяк, і, нарэшце, дзяўчына згубіла прытомнасць.
Яе перанеслі ў суседняе памяшканне, з якога яна больш не выйшла. Тыдзень Стоцкая правяла побач з целам Аўдоцці, якая ў выніку памерла ад выкіду кішак.
 
Кастан
Кастан Амаросіеў заўсёды бездакорна выконваў загады Пані, ні ў чым ёй не адмаўляў. У тым ліку і не стаў спрачацца наконт пакарання малой Аўдоцці, у дачыненні якой разумеў і сваю віну. Гаспадыня заўважыла, як Кастан глядзеў на маладую пакаёўку, як да яе заляцаўся. У выніку прыраўнавала і цяпер яму прыходзілася цягнуць цела Аўдоцці ў лядоўню. Не думаў ён, што так атрымаецца, але ўжо нічога не зменіш.

Пасінелае цела дзяўчыны выглядала такім дзіцячым, што Кастану нават стала трохі ніякавата. Але ўжо праз імгненне гэтая думка прайшла. Ён проста зацягнуў цела ў новае памяшканне, больш халоднае, і кінуў нябожчыцу на падлогу, зачыніўшы за сабой дзверы.

Праз тры дні, позняй ноччу, Кастан разам са сваімі ўладарамі зноў завітаў у лядоўню. Стоцкі трымаў знічку, асвятляючы памяшканне, пакуль Ганарыта з Кастанам распачалі жудасную справу, ад якой Бернард асабіста адмовіўся. Пры дапамозе сякеры цела Аўдоцці рассеклі на тры часткі, затым паклалі тое ў мяшок і прыхавалі ў загадзя выкапанай у лядоўні яме.

Праз чатыры дні пасля таго мяшок адкапалі і выцягнулі на двор, дзе ўжо кіпеў вялізны чыгунны кацёл. Менавіта ў яго і былі кінутыя кавалкі цела Аўдоцці. Кастан па загаду Пані варыў яго на працягу трох гадзін, каб пасля выкарыстаць звараную масу ў ежы для сабак і свіней.
Бернард Стоцкі, даведаўшыся пра гэты план, назваў яго «дурным» і жорстка асудзіў: «Свінні і сабакі могуць разнесці па надворку косткі, і потым выкрыецца прычына смерці Аўдоцці. Лепш спаліць яе цела на агні».

На дзіва, Ганарыта не стала спрачацца і згадзілася адразу. Таму Кастан вывернуў кацёл, пасля чаго сабраў перавараныя кавалкі цела дзяўчыны і зноў схаваў іх у лядоўні. Праз два дні Стоцкі, ён за апошні час вельмі здаў, падышоў да Кастана, які паіў коней на надворку: «Неадкладна адвязі цела Аўдоцці ў Мазыр або Скрыгалаў і кінь у раку Прыпяць». Кастан паглядзеў на хваравіты твар Пана і скрозь зубы працадзіў: «Не павязу».

— Як ты смееш мне пярэчыць? Я цябе зараз застрэлю!
— Вы ж казалі, што мы спалім гэтыя парэшткі.

Стоцкі хацеў ужо ўдарыць Кастана, калі раптам спыніўся: «Сапраўды, ранейшы праект лепшы, менш рызыкоўны».
На наступны дзень з самай раніцы, Кастан падрыхтаваў каламажку, на якой прыхаваў пад сенам сабраныя ў мяшок перавараныя парэшткі Аўдоцці і яе адзежу. Ра­зам з Бернардам яны паехалі ў бліжэйшы лес, дзе развялі агонь. Спачатку яны баяліся, што вецер можа разнесці па ваколіцы пах гарэлага чалавечага цела, але пасля таго, як спалілі некалькі кавалкаў мярцвячыны і пераканаліся, што паху не чуваць, кінулі таксама ў вогнішча і косці. Пасля таго, як вогнішча выгарала, Кастан са Стоцкім вырубалі вялізны сасновы кол і патаўклі астатнія часткі касцей на дробныя кавалачкі, а затым накіраваліся назад у Рэмезы.
 
Судны час
29 лістапада 1846 года ў маёнтак Рэмезы наведалася паліцыя, выкліканая ў сувязі са знікненнем хлопчыка Янкі Каваля, па даносе праваслаўнага святара. Падчас правядзення дазнання фурман Кастан добраахвотна прызнаўся ў цяжкіх злачынствах, здзейсненых ім па загадзе памешчыцы Ганарыты Стоцкай. Была выяўлена яма ў лядоўні, дзе хавалася рассечанае цела Аўдоцці, кацёл, у якім яно варылася і месца яго спалення, дзе былі знойдзеныя дробныя фрагменты чалавечых костак.
Бернард Стоцкі, не ведаючы пра прызнанні Кастана, адразу ж пасля арышту заявіў: «Гэта сапраўдная праца быць мужам маёй жонкі, яна падвяргала пакутам і катаванням людзей. Няхай яе арыштуюць, яна ва ўсім злачынца і не мае права на маё шкадаванне». Калі ж ён даведаўся, што з`яўляецца адным з абвінавачаных у цяжкіх злачынствах, то стаў маліць аб прабачэнні, угавор­ваць следчых прызнаць яго адной з ахвяраў яго ўласнай жонкі, якой ён, пад пагрозаю пакарання, баяўся запярэчыць. Нечакана 1 снежня ўвечары Бернарда Стоцкага разбіў параліч.
Ганарыта ж Стоцкая, прысуджаная да катаргі, атруцілася ў турме. Ці ёй дапамаглі атруціцца? Так і застаецца загадкай. Але памяць пра «мазырскую салтычыху», якая катавала ўласных сялян, надоўга засталася ў памяці жыхароў маёнтка Рэмезы.
Васіль Герасімчык

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments