Погода в Слониме:Погода на неделю:
+13..+15
EUR - 2.337 BYN
USD - 1.945 BYN
RUB - .0339 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Войди в историю своего города
203

Палітык Алесь Лагвінец — бацька ў дэкрэце

15.07.2017 Нядаўна ў гасцях у рэдакцыі «Газеты Слонімскай» пабываў вядомы беларускі палітык Алесь Лагвінец. Цікавы факт, Алесь — бацька ў дэкрэце. Ён адказаў на некалькі пытанняў карэспандэнта «ГС» на гэты конт.

— Алесь, першае пытанне будзе да Вас не як да палітыка, а як да маладога бацькі. Вы бацька ў дэкрэце, што для Беларусі рэдкасць. Як спраўляецеся?

— З 15 траўня мая жонка пайшла на працу. Сыну споўніўся год. Зараз з сынам збольшага застаюся я, раз яна знайшла добрую працу, якую я, на жаль, пакуль не магу знайсці. Хаця мы ўзаемна замяняльныя. Яна падтрымлівае мяне, калі ў мяне якія сустрэчы, ці трэба куды паехаць. Але вось калі я хаджу, напрыклад, з дзіцём у паліклініку, то там, прыкладна, адна дзясятая частка дзяцей з бацькам, астатнія — ці з мамамі, ці з абодвума бацькамі. Тут нічога страшнага няма. І гэта мой зварот да мужчынаў: «Карона з вас не спадзе. Трэба быць 100% ўзаемазамяняльнымі ў клопаце пра дзіця з жанчынамі.

— Якія для Вас плюсы ў дэкрэце?

 — Гэта не перашкаджае мне займацца маёй дзейнасцю, заставацца экспертам у тых справах, якімі я займаюся. Мае інвестыцыі ў будучыню ў тым, што мой сын будзе, як і я, беларускамоўным. І гэта мая невялічкая інвестыцыя ў тое, каб Беларусь была сапраўды беларускай краінай.

— Як завуць вашага малодшага сына?

— Яго завуць Валодзька, у гонар яго дзеда, а таксама ў гонар майго роднага дзядзькі, які па-сутнасці мне даў імя.

— А якія Вы спяваеце Валодзьку калыханкі?

— У нас такі перыяд, што мы, канешне, самі спрабуем спяваць, але я запісаў на свой стары тэлефон 8 калыханак на беларускай мове. Калі я ўкладваю Валодзьку спаць, ён трымае тэлефон у руках і часта з ім засынае. То бок, ён слухае толькі беларускія калыханкі.

— Вашаму дзіцяці ўсяго год, а ён ужо трымае мабільнік у руках. Ці не думаеце, што ў тры гады ён будзе ўжо ва ўсю «юзаць» мабільнік?

— Гэта цікава глядзець, дзеткі часта «малпуюць». Ён ужо ўмее рабіць 4 аперацыі з мабільнікам: тыкаць пальцам у экран, падносіць мабільнік да вуха, адносіць тэлефон, быццам робіць сэлфі, і спрабуе нешта сказаць у трубку.

— Як адносяцца вашы знаёмыя, суседзі да таго, што Вы «бацька ў дэкрэце»?

— Большасць знаёмых і суседзяў нармальна ўспрымаюць. Думаю, наша грамадства, асабліва ў Менску, даспела да таго, што мужчына з жанчынай павінны быць узаемазамяняльныя. Усё залежыць ад абставін у сям`і. У нас так склалася, што на тую працу, куды пайшла жонка, з якой мы прыкладна аднолькавай спецыяльнасці, мяне б па палітычных матывах не ўзялі. Але я займаюся перакладамі і сваёй грамадскай дзейнасцю, і дэкрэт мне ў гэтым не замінае.

Даведка

Алесь Лагвінец — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, палітолаг, перакладчык, выкладчык. З лютага 2007-га па кастрычнік 2012 года — дарадца тагачаснага старшыні Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча. З 2012 года па 16 кастрычніка 2016 года — намеснік старшыні Руху. З 2017 года — кіраўнік грамадскай ініцыятывы «Дзея».

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments