Погода в Слониме:Погода на неделю:
+13..+15
EUR - 2.337 BYN
USD - 1.945 BYN
RUB - .0339 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Наш край
336

Ліквідацыя. Ці застанецца Мастоўскі раён адміністрацыйнай адзінкай?

16.07.2017 Ужо каторы год па Мастоўшчыне ходзяць чуткі аб ліквідацыі раёна і далучэнні яго да Ваўкавыскага. Чуткі чуткамі, але для гэтага ёсць падставы.

 

Мастоўскі раён узнік адразу пасля вызвалення гэтае тэрыторыі савецкімі войскамі падчас Другой сусветнай вайны. Але напачатку 60-х гадоў быў зліквідаваны. Яго тэрыторыю падзялілі тады паміж суседнімі раёнамі. Аднак праз два гады зноў паўстаў Мастоўскі раён.

На сённяшні дзень шэраг арганізацый Мастоў наўпрост падначалены аднапрофільным ваўкавыскім. Такімі з`яўляюцца мастоўскія электрасеткі, «Мастырайгаз», нафтабаза, аўтабаза № 9. У мінулым годзе крышаваць ваўкавыскаўцы сталі мастоўскай «Белпоштай» ды аддзяленнем мастоўскага «Белтэлекама». Як свед­чаць супрацоўнікі мастоўскай «Белпошты», на дадзены момант такога падраздзялення тут не існуе. Застаўся толькі бухгалтар. Усе іншыя адміністрацыйныя адзінкі скарочаны. Паштовыя аддзяленні працуюць у буйных населеных пунктах. Там ёсць начальнікі паштовых аддзяленняў і паштальёны. У некаторых аддзяленнях дастаўкай карэспандэнцыі займаюцца начальнікі. У малыя населеныя пункты ка­рэспандэнцыю і пенсію дастаўляюць аўтамабілямі.

З кастрычніка мастоўскі «Белтэлекам» ператворыцца ва ўчастак ваўкавыскага аддзялення. Адміністрацыйныя адзінкі будуць скарочаны. Апошнім часам ідзе шмат размоў пра ліквідацыю мастоўскай інспекцыі па падатках і зборах. Усе справы будуць перададзены ў ваўкавыскую падатковую інспекцыю. Для гэтага ёсць грунтоўныя падставы. Болей як год таму распачалося следства супраць начальніка мастоўскай падатковай інспекцыі і яго намесніка за няправільнае спісанне канфіскату. Справа да суда не дайшла, але гэтыя пасады і на сённяшні дзень застаюцца вакантнымі. Магчыма, што тое наўпрост звязана з вырашэннем пытання аб перадачы функцый мастоўскіх падаткавікоў у Ваўкавыск.

Што будзе далей, пакажа час.

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments