Погода в Слониме:Погода на неделю:
+15..+17
EUR - 2.265 BYN
USD - 1.942 BYN
RUB - .03304 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Наш край
180

ЛЭП Астравецкай АЭС крочыць па Мастоўшчыне

15.07.2017 На Мастоўшчыне актыўна ідзе праца па будаўніцтву лініі электраперадач ад Астравецкай АЭС да мяжы з РП. Пра гэта «ГС» ужо паведамляла. На той момант на пачатку ўчастка трасы, якая праходзіць па Мастоўскім раёне, быў спілаваны лес. На сёння сітуацыя карэнным чынам змянілася, і гэта сведчыць аб высокіх тэмпах працы на дадзеным аб`екце.

Першая новая ЛЭП на Мастоўшчыне

Там на ўсім участку трасы выкарчаваны і звезены пні. Поўным ходам ідзе падсыпка палатна. І ўжо на былым хутары Падгала, які мяжуецца са Шчучынскім раёнам, паўстала мачта ЛЭП. Яна першая на Мастоўшчыне. Пастаноўка такіх мачтаў на трасе ЛЭП — сведчанне яе магутнасці. Поўным ходам там ідзе і заліўка апораў пад іншыя мачты.

Па праекце, Астравецкая АЭС павінна ўвайсці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, але з`яўляецца інфармацыя, што тэрміны тыя будуць перанесены. Нягледзячы на тое, што дамовы на пастаўкі электраэнергіі за мяжу адсутнічаюць, будаўніцтва тае ЛЭП скіравана на гэта.

На лініі будаўніцтва ЛЭП не дзелавую драўніну перапрацоўваюць на шчапу

Па маштабах будаўніцтва відаць, што выдаткі на гэтую справу вялікія. Электраэнергіі ад Астравецкай АЭС пакуль няма, а дробязнае пакрыццё выдаткаў на будаўніцтва ЛЭП назіраецца. Ідзе продаж спілаванага на трасе лесу. Так званы «танкамер» (не дзелавая драўніна) перапрацоўваецца на шчапу і праз камерцыйнае прадпрыемства «Усход-Захад» пастаўляецца ў Польшчу, як паліва для цепластанцый. Застаецца толькі не высветленым пытанне, што сталася з выкарчаванымі пнямі.

Фота аўтара

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments