Погода в Слониме:Погода на неделю:
+20..+22
EUR - 2.291 BYN
USD - 1.944 BYN
RUB - .03285 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
248

Юбілейная выстава слонімскага мастака адкрылася ў краязнаўчым музеі

10.08.2017 10 жніўня ў выставачнай зале Слонімскага краязнаўчага музею стартавала выстава знанага слонімскага мастака Васіля Грыневіча пад назвай "Запрашэнне сябрам".

 

Выстава была адкрыта ў гэты дзень нездарма — спадар Грыневіч 10 жніўня адзначае сваё 60-годдзе і 45 гадоў творчай дзейнасці.

Павіншаваць таленавітага мастака сабраліся яго родныя, блізкія, сябры і калегі з суполкі "Слонім-Арт", а таксама слонімцы, якія цікавяцца выяўленчым мастацтвам, і прадстаўнікі мясцовай улады. У гонар юбіляра было сказана шмат цёплых слоў і пажаданняў. Таксама спадару Васілю падаравалі шмат падарункаў, сярод якіх самым незвычайным, напэўна, быў музычны падарунак ад яго сябра і калегі Казіміра Кулеша, які праспяваў для юбіляра і ўсіх прысутных свае аўтарскія песні, напісаныя зусім нядаўна.

Выстава прац Васіля Грыневіча будзе адкрыта да 10 верасня. У слонімцаў і гасцей горада, якія цікавіцца мастацтвам, ёсць шанец іх пабачыць.

Інтэрв'ю з мастком Васілём Грыневічам чытайце ў друкаваным нумары "ГС".

Фота аўтара

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фотогалерея статьи
Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments