Погода в Слониме:Погода на неделю:
+8..+10
EUR - 2.315 BYN
USD - 1.958 BYN
RUB - .03413 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
803

Хто адрамантуе новы дом?

12.08.2017 У мінулым нумары газеты («ГС» №31 ад 2.08.2017) у артыкуле «Трэшчына, ці Размова пра новы дом, дзе ўзнікла процьма праблемаў» жыхары шматпавярховіка №23 на праспекце Незалежнасці ў Слоніме расказалі і паказалі нашаму карэспандэнту, як у іх доме патрэскаліся сцены і не працуюць дамафоны ўсяго праз год пасля засялення.

Каля пад`езда праблемнага дома №23 на праспекце Незалежнасці ў Слоніме

Пытанні чытачоў

Жыхары расказалі, што іх дом будаваўся паводле дзяржзаказу, а генеральным падрадчыкам будоўлі было ўпраўленне капітальнага будаўніцтва райвыканкама. Акты прыёмкі дома ў эксплуатацыю падпісалі спецыялісты УКБ райвыканкама.

— Пасля году эксплуатацыі сцены па ўсім нашым доме пайшлі трэшчынамі, дамафонная сістэма не працуе, падчас дажджу трэснулі трубы ліўнёўкі і вада затапіла падвал. Хто і за чый кошт адрамантуе цяпер наш новы дом ды паставіць нармальныя дамафоны, якія б працавалі? — пытаецца адна з жыхарак дома №23 па праспекце Незалежнасці ў Слоніме.

Каментар юрыста

Пракаментаваць сітуацыю з праблемным домам ды даць парады яго жыхарам, што ім варта рабіць у такой сітуацыі, мы папрасілі юрыста-праваабаронцу Паўла Сапелку.

Юрыст-праваабаронца Павел Сапелка

— У адпаведнасці з Палажэннем аб долевым будаўніцтве аб`ектаў у Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта РБ ад 6.06.2013 года №263, устаноўлены абавязковы гарантыйны тэрмін, цягам якога забудоўшчык абавязаны ліквідаваць узніклыя недахопы жылога дома, выяўленыя ў ходзе эксплуатацыі.

Гарантыйны тэрмін для аб`ектаў долевага будаўніцтва вызначаецца дамовай і не можа быць меншым за тэрмін, вызначаны дамовай будаўнічага падраду, а таксама не меншым за пяць гадоў. Гарантыйны тэрмін пачынаецца з дня падпісання акта прыёмкі-перадачы аб`екта долевага будаўніцтва.

Дольшчык мае права высунуць забудоўшчыку патрабаванні, звязаныя з нездавальняючай якасцю аб`екта долевага будаўніцтва, па іх ліквідацыі пры ўмове, калі такія недахопы выяўлены падчас гарантыйнага тэрміну.
Такім чынам, усе прэтэнзіі варта напраўляць упраўленню капітальнага будаўніцтва райвыканкама, — параіў жыхарам дома Павел Сапелка.

Фота з архіва «ГС»

P.S. Даведацца, як бараніць свае правы, а таксама іншую інфармацыю на праваабарончую тэматыку можна на сайце spring96.org. Правы можа бараніць кожны!

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments