Погода в Слониме:Погода на неделю:
+7..+9
EUR - 2.321 BYN
USD - 1.963 BYN
RUB - .03428 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Новости
175

Спектакль Слонімскага драмтэатра ў ліку шасці найлепшых пакажуць на рэспубліканскім фестывалі

11.08.2017 Спектакль Слонімскага драмтэатра пакажуць на рэспубліканскім фестывалі

 

Спектакль "Тарас на Парнасе" ў пастаноўцы рэжысёра Васіля Сяўца Слонімскага драматычнага тэатра прыме ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча, які будзе праходзіць у Бабруйску 17-22 лістапада.

Згодна з новым фарматам творчага форуму, рэпертуарная афіша, паводле БЕЛТА, фармуецца з лепшых спектакляў гэтага тэатральнага сезону, пастаўленых па творах беларускіх драматургаў.

Для конкурснай праграмы "Спектакль тэатра драмы" экспертная камісія адабрала шэсць спектакляў, у тым ліку "Тарас на Парнасе" (Сяргей Кавалёў, рэжысёр Васіль Сявец). Спаборнічаць у творчым конкурсе са Слонімскім дзяржаўным драматычным тэатрам будуць са сваімі пастаноўкамі Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, Мінскі абласны драматычны тэатр (Маладзечна), Магілёўскі абласны тэатр імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск) і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.

Журы трэба будзе вызначыць пераможцаў у намінацыях "Лепшы спектакль", "Лепшая мужчынская роля", "Лепшая жаночая роля" і іншых.

"ГС" спытала ў галоўнага рэжысёра Слонімскага драматычнага тэатра Васіля Сяўца пра шанцы на перамогу слонімскіх артыстаў у фестывалі.

— Па-першае, я не думаю пра гэта і яшчэ не ведаю ўдзельнікаў фестывалю. А па-другое, пераможцамі ў сваёй асноўнай масе на такіх конкурсах становяцца сталічныя тэатры, зрэдку — абласныя. І гэты факт прыводзіць да пэўных спрэчак. Аднойчы я быў у складзе журы на конкурсе "Нацыянальная літаратурная прэмія", і спрэчкі па выніках былі проста шалёныя. Былі прапановы наконт таго, каб журы конкурсу фармавалася ў пашыраным складзе, аднак гэтую прапанову не ўхвалілі, і цяпер конкурс судзяць некалькі чалавек. Сам факт таго, што мы прайшлі на конкурс, ужо для мяне з`яўляецца своеасаблівай узнагародай, — адзначыў Васіль Сявец.

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments